Міхась Машара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
стыль, выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 23:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Дзяцінства правёў у вёсцы [[Таболы]] ([[Халамерская воласьць]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губэрня]]). Навучаньне пачаў у [[Шкунцікі|Шкунцікаўскай]]шкунцікаўскай [[Народная школа|народнай школе]], якую скончыў напярэдадні [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Там употай ад настаўнікаў упершыню прачытаў беларускамоўныя выданьні зь вершамі [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] і [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]].
 
З дапамогай школьнага настаўніка ўладкаваўся на пасаду пісарчука ў канцылярыю Ігуменскай воласьці ([[Менская губэрня]]). За год працы назьбіраў грошай на падручнікі і навучаньне ў вышэйшай пачатковай школе (пазьней — працоўная школа 2-й ступені) ў [[Глыбокае|Глыбокім]] (Дзісенскі павет, [[Віленская губэрня]]), якую скончыў у [[1918]] годзе. Тамсама пачаў пісаць вершы па-расейску, але пасьля крытыкі настаўніка літаратуры амаль на 10 гадоў адмовіўся ад вершаскладаньня.
 
Працаваў [[справавод]]амсправаводам зямельнага аддзела [[Германавічы|Германавіцкага]] валаснога выканаўчага камітэта (Дзісенскі пав.), удзельнічаў у разьмеркаваньні насеньня між беднякамі. Падчас польскай акупацыі ўпершыню трапіў пад арышт, але яго выпусьцілі пад нагляд паліцыі як непоўнагадовага.
 
У [[1920]] г. добраахвотна далучыўся да [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў якасьці сувязіста 18-й Паўночнай стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях у Польшчы. Пасьля акружэньня і інтэрнаваньня дывізіі на 11 месяцаў трапіў у лягер Зальцведаль<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19659| копія = | загаловак =Машара Міхась| фармат = | назва праекту =Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асьветы, грамадзкiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991| выдавец =[[Леанід Маракоў]]| дата = 20 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> для палонных у [[Саксонія (фэдэральная зямля)|Саксоніі]] ([[Нямеччына]]), а па заключэньні [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] — яшчэ на 8 месяцаў у [[канцэнтрацыйны лягер]] «Шчыпёрна» ў [[Верхняя Сылезія|Верхняй Сылезіі]] ([[Польшча]]), які вызначаўся жорсткімі ўмовамі для вязьняў.