Міхась Машара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 23:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. [[Дзяцінства]] правёў у вёсцы [[Таболы]] ([[Халамерская воласьць]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губэрня]]). Навучаньне пачаў у [[Шкунцікі|Шкунцікаўскай]] [[Народная школа|народнай школе]], якую скончыў напярэдадні [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Там употай ад настаўнікаў упершыню прачытаў беларускамоўныя выданьні зь вершамі [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] і [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]].
 
З дапамогай школьнага настаўніка ўладкаваўся на пасаду пісарчука ў канцылярыю Ігуменскай воласьці ([[Менская губэрня]]). За год працы назьбіраў грошай на падручнікі і навучаньне ў вышэйшай пачатковай школе (пазьней — працоўная школа 2-й ступені) ў [[Глыбокае|Глыбокім]] (Дзісенскі павет, [[Віленская губэрня]]), якую скончыў у [[1918]] годзе. Тамсама пачаў пісаць вершы па-расейску, але пасьля крытыкі настаўніка літаратуры амаль на 10 гадоў адмовіўся ад вершаскладаньня.