Міхась Машара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: + 2 спасылкі
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 23:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў [[Сялянства|сялянскай]] сям’і. [[Дзяцінства]] правёў у вёсцы [[Таболы]] ([[Халамерская воласьць]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губэрня]]). Навучаньне пачаў у [[Шкунцікі|Шкунцікаўскай]] [[Народная школа|народнай школе]], якую скончыў напярэдадні [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Там употай ад настаўнікаў упершыню прачытаў беларускамоўныя выданьні зь [[верш]]амівершамі [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] і [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]].
 
З дапамогай школьнага настаўніка ўладкаваўся на пасаду [[пісар]]чукапісарчука ў канцылярыю [[Ігумен]]скайІгуменскай [[Воласьць|воласьці]] ([[Менская губэрня]]). За год працы назьбіраў грошай на [[падручнік]]іпадручнікі і навучаньне ў вышэйшай [[Пачатковая школа|пачатковай школе]] (пазьней — працоўная школа 2-й ступені) ў [[Глыбокае|Глыбокім]] (Дзісенскі павет, [[Віленская губэрня]]), якую скончыў у [[1918]] годзе. Тамсама пачаў пісаць вершы па-расейску, але пасьля крытыкі настаўніка літаратуры амаль на 10 гадоў адмовіўся ад вершаскладаньня.
 
Працаваў [[справавод]]ам зямельнага аддзела [[Германавічы|Германавіцкага]] валаснога выканаўчага камітэта (Дзісенскі пав.), удзельнічаў у разьмеркаваньні [[Насеньне|насеньня]] між беднякамі. Падчас польскай [[Акупацыя|акупацыі]] ўпершыню трапіў пад [[арышт]], але яго выпусьцілі пад нагляд паліцыі як няпоўнагадоваганепоўнагадовага.
 
У [[1920]] г. добраахвотна далучыўся да [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў якасьці [[сувязіст]]асувязіста [[18-ая стралковая дывізія|18-й Паўночнай стралковай дывізіі]], удзельнічаў у баях у Польшчы. Пасьля акружэньня і [[Інтэрнаваньне|інтэрнаваньня]] [[Дывізія|дывізіі]] на 11 месяцаў трапіў у лягер Зальцведаль<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url =http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19659| копія = | загаловак =Машара Міхась| фармат = | назва праекту =Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асьветы, грамадзкiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991| выдавец =[[Леанід Маракоў]]| дата = 20 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> для [[палонны]]х у [[Саксонія (фэдэральная зямля)|Саксоніі]] ([[Нямеччына]]), а па заключэньні [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] — яшчэ на 8 месяцаў у [[канцэнтрацыйны лягер]] «[[Шчыпёрна]]» ў [[Верхняя Сылезія|Верхняй Сылезіі]] ([[Польшча]]), які вызначаўся жорсткімі ўмовамі для вязьняў.
 
У лістападзе [[1923]] г. трапіў пад заклік у [[польскае войска]], скончыў [[фэльчар]]скую школу. Да пачатку [[1925]] г. у [[санітар]]ным [[батальён]]е ў [[Горадня|Горадні]]. Пасьля [[Дэмабілізаваньне|дэмабілізаваньня]] вярнуўся ў Таболы, ствараў гурткі [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] (БСРГ), працаваў інструктарам у яе Цэнтральным камітэце.