Сяргей Вітэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:05, 24 лютага 2013

Сяргей Юльевіч Вітэ (па-расейску: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Ціфліс—28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград), дзяржаўны дзеяч Расейскай імпэрыі, граф, міністар фінансаў Расеі (18921903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расійскай імпэрыі (19031906).

Асноўныя дасягненьні Вітэ на дзяржаўнай службе:

  • Пад кіраўніцтвам З.Вітэ быў складзены імпэратарскіМаніфэст 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
  • Пры яго актыўным удзеле былі праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэньне Дзяржаўнай Думы, ператварэньне Дзяржаўнага савета, увядзеньне выбарчага заканадаўства і рэдагаваньне Асноўных дзяржаўных законаў Расейскай імпэрыі.
  • Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссібірскай магістралі і Кітайска-Усходняй чыгункі.
  • Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзеньню залатога стандарту рубля.
  • Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпіным.
  • Быў прыхільнікам паскоранага разьвіцьця прамысловасьці і разьвіцьця капіталізму.
  • Садзейнічаў «першай расейскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
  • Правёў рэформу падаткаабкладаньня прамысловасьці.
  • Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алькаголь.
  • Выявіў выдатныя дыпляматычныя здольнасьці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэньне Портсмутскага міру з Японіяй, гандлёвы дагавор з Германіяй, атрыманьне крэдытаў у Францыі).