Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 59:
Галоўная менская тэатральная сцэна ў той час прымала лепшыя [[Санкт-Пецярбург|пецярбургскія]] і [[Масква|маскоўскія]] трупы, цэлае сузор’е славутых артыстаў, сярод якіх М. Савіна, вучаніца М. Шчэпкіна і Г. Фядотава, знакамітыя В. Далматаў, В. Камісаржэўская, К. Варламаў, У. Давыдаў, А. Южын, М. Петыпа. Гледачам пашчасьціла стаць сьведкамі творчых пошукаў рэжысэра-наватара [[Усевалад Мэерхольд|Ус. Мэерхольда]], які ў [[1908]] годзе паставіў на сцэне Губернскага тэатру п`есу [[Аляксандар Блок|А. Блока]] «Балаганчык». Неаднойчы тэатар наведвалі [[Украіна|ўкраінскія]] трупы М. Старыцкага, [[Марка Крапіўніцкі|М. Крапіўніцкага]], [[Панас Саксаганскі|П. Саксаганскага]]; [[Габрэі|габрэйскія]] і [[Палякі|польскія]] вандроўныя трупы.<ref name="teatr"/>
 
У часы рэвалюцыйных непакояў артысты [[Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі|«Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі»]], створанага акторам і рэжысэрам [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановічам]], прадставілі менскаму глядачу [[1 траўня]] [[1917]] году [[Паўлінка (спэктакаль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)|«Паўлінку»]] [[Янка Купала|Я.Купалы]] і «У зімовы вечар» паводле [[ЭлаізаЭліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]].<ref name="teatr"/>
 
Урачыстае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ) адбылося [[14 верасьня]] [[1920]] году ў будынку [[Менск]]ага гарадскога тэатру. Тэатар даваў спэктаклі на трох мовах: у праграме адкрыцьця першага тэатральнага сэзону былі інсцэніроўка аповесьці [[ЭлаізаЭліза Ажэшка|Э. Ажэшкі]] «Рысь» у выкананні [[Беларусы|беларускае]] трупы тэатру, п`еса Шолам-Алейхема «Людзі» ([[Габрэі|габрэйская]] трупа), «Вясельле» [[Антон Чэхаў|А. Чэхава]] ([[Расейцы|расейская]] трупа).<ref name="teatr"/> У гэтыя ж дні, [[17 верасьня]] [[1920]] году, ў тэатры была паказаная [[Паўлінка (спэктакаль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)|«Паўлінка»]] [[Янка Купала|Я. Купалы]] ў пастаноўцы [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановіча]].<ref name="enc">Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларускі тэатр імя Янкі Купалы». — C. 80—82.</ref>
 
Аснову маладога тэатру склалі акторы [[Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі|«Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі»]] пад кіраўніцтвам [[Фларыян Ждановіч|Ф. Ждановіча]]: [[Ірына Ждановіч|І. Ждановіч]], Г. Грыгоніс, [[Яўсьцігней Міровіч|Я. Міровіч]], [[Канстанцін Саньнікаў|К. Саньнікаў]], [[Стэфанія Станюта|С. Станюта]]. Пляяду піянэраў купалаўскае сцэны ў хуткім часе папоўнілі [[Уладзімер Крыловіч|Ул. Крыловіч]], [[Лідзія Ржэцкая|Л. Ржэцкая]], [[Барыс Платонаў|Б. Платонаў]], [[Вера Пола|В. Пола]], В. Галіна, [[Уладзімер Уладамірскі|Ул. Уладамірскі]], М. Зораў, [[Глеб Глебаў|Г. Глебаў]], [[Сьцяпан Бірыла|С. Бірыла]], [[Леанід Рахленка|Л. Рахленка]]. Гэтае легендарнае пакаленьне беларускіх актораў стала першымі «зоркамі» айчыннае сцэны, заснавальнікамі нацыянальнае акторскае школы.<ref name="teatr"/>