Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
Радок 24:
Часопіс «Да Злучэньня!» быў адзіным беларускамоўным пэрыядычным выданьнем, якое выдавалася ў межах неаўнійнага руху ў першай палове ХХ ст. Друкаваўся звычайна на 20 палосах фармату А5 у [[Беларускаяй друкарня імя Ф. Скарыны|Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны]] ў [[Вільня|Вільні]] (вул. Завальная, 1). Адзін асобнік часопісу каштаваў 20 грошаў, кошт падпіскі на год складаў 2 [[Злоты|злотыя]].
 
Рэдактарам часопісу быў а. [[Антон Неманцэвіч]] — вядомы дзяяч беларускага каталіцкага адраджэньня пачатку ХХ ст. і адзін з самых яркіх прадстаўнікоў усяго неаунійнагаўнійнага руху. Свае матэрыялы ён часьцей за ўсё падпісваў як ''«Злучэнец», «а. Антоні»'' або зусім бяз подпісу. Дапамагалі рэдагаваць таксама маладыя беларускія сэмнарысты-езуіты. Сярод аўтараў, чые матэрыялы друкаваліся ў штомесячніку «Да Злучэньня!», былі: грэка-каталіцкі сьвятар а. [[Баляслаў Пачопка]], беларускі марыянін візантыйскага абраду а. [[Язэп Германовіч]] (Вінцук Адважны), кс. [[Пётар Татарыновіч|Пётра Татарыновіч]], вядомы польскі езуіт а. [[Ян Урбан]] і інш.
 
З лістападу 1934 г. (з № 35), пасьля накіраваньня а. Антона Неманцэвіча на выкладчыцкую працу ў [[Папская духоўная сэмінарыя ў Дубна|Папскую духоўную сэмінарыю ў м. Дубна]] (сёньня — Ровенская вобл., Украіна), месцам выданьня часопісу замест [[Альбэртын]]у стала пазначацца [[Вільня]]. Пры гэтым рэдактар часопісу «Да Злучэньня!» а. Антон Неманцэвіч адрас рэдакцыі падаваў у Папскай сэмінарыі ў м. [[Дубна]].<ref>Да Злучэньня! — 1934. — № 11.</ref>