Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак, вікіфікацыя
Радок 30:
У адрозьненьне ад іншых масавых выданьняў, прысьвечаных Уніі, якія былі даступныя ў Заходняй Беларусі, часопіс «Да Злучэньня!» меў выразна нацыянальны беларускі характар. Такая скіраванасьць была закладзена ўжо ў праграмным рэдакцыйным артыкуле. Аўдыторыяй, да якой было накіраванае пасланьне праграмнага артыкулу, ёсьць увесь беларускі народ. Гэта можна прасачыць ужо ў першых словах артыкулу: «Да злучэньня мы клічам усіх беларусаў, сыноў-дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім мейсцы свае душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref> Хоць паводле практыкі неаунійнай дзейнасьці галоўным «аб’ектам» гэтай дзейнасьці былі вернікі бізантыйскага абраду, зьяднаныя або незьяднаныя з Рымскім Пасадам, рэдакцыя часопісу «Да Злучэньня!» пераходзіла гэтыя межы і зьвярталася ў сваіх матэрыялах да ўсяго беларускага народу, лічачы ўвесь народ ахвярай рэлігійнай разьдзеленасьці.
 
Згодна з думкай рэдакцыі, гістарычныя перадумовы рэлігійнага расколу сярод беларусаў палягалі ў ліквідацыі [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Ўніяцкай Царквы]], як часткі Каталіцкай Царквы ў Беларусі: «Расійскія цары і іх прыслужнікі накінулі сілком сінадальнае праваслаўе».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня!  — 1932.  — № 1.  — С. 4.</ref>
 
Рэдакцыя заставалася на пазыцыях вернасьці Каталіцкай Царкве, лічачы яе адзінай праўдзівай Царквой. Сьведчаньнем гэтага былі матэрыялы з спасылкамі на асобу [[Апостал Пётар|апостала Пятра]] як на падмурак Царквы; гістарычныя адсылкі на тое, што «шмат беларусоў адарвалі расейскія цары ад адзінай Хрыстовай усесьветнай Цэрквы».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref>
 
Рэлігійная еднасьць для рэдакцыі часопісу была зарукай еднасьці нацыянальнай: «бо сам Хрыстос запэўніў, кажучы: “Шукайце„Шукайце насамперш Каралеўства Божага, а ўсё астатняе дадасца вам”вам“».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня!  — 1932.  — № 1.  — С. 2.</ref>
 
На старонках часопісу крытыкавалася распаўсюджанае блытаньне нацыянальнай і рэлігійнай самаідэнтыфікацыі, калі людзі беларускага паходжаньня акрэсьлівалі сябе як «палякаў» ці «рускіх» на падставе сваёй рэлігійнай прыналежнасьці.
 
Для рэдактара часопісу а. Антона Неманцэвіча было вельмі важным практычнае супрацоўніцтва хрысьціянаў розных дэнамінацыйяў. Яркі прыклад сумеснага выступленьня праваслаўнага і каталіцкага сьвятара на дыспуце з бальшавіцкімі атэістамі прыводзіцца ім у артыкуле «Наш адказ» у дзявятым нумары за 1932 год.<ref>Яўген Усошын. Ідэйныя пастулаты неаунійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да злучэння» (№ 1 за 1932  г.)</ref>
 
Рэдакцыя часопісу высока ацэньвала стойкасьць беларуса ў веры, якую засьведчыў у сваіх творах [[Францішак Багушэвіч]].
 
У часопісе сталае месца займалі матэрыялы дзіцячай скіраванасьці  — «Куток для дзяцей».
 
На апошняй старонцы часопісу традыцыйна зьмяшчаўся царкоўны каляндар на месяц з сьвятамі «грэка-славянскага абраду» (паводле старога стылю) і паралельна  — лацінскага абраду (паводле новага стылю).
 
З лістападу 1934  г. (з № 35), пасьля накіраваньня а. Антона Неманцэвіча на выкладчыцкую працу ў [[Папская духоўная сэмінарыя ў Дубна|Папскую духоўную сэмінарыю ў м. Дубна]] (сёньня  — Ровенская вобл., Украіна), месцам выданьня часопісу замест [[Альбэртын]]у стала пазначацца [[Вільня]]. Пры гэтым рэдактар часопісу «Да Злучэньня!» а. Антон Неманцэвіч адрас рэдакцыі падаваў у Папскай сэмінарыі ў м. [[Дубна]].<ref>Да Злучэньня!  — 1934.  — № 11.</ref>
 
Матэрыялы часопісу «Да Злучэньня!» сустракалі насьцярожанае стаўленьне польскіх уладаў. У выніку часопіс у [[1937]] быў нават зачынены.<ref>Юры Туронак. Спробы адраджэння Уніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі / Ю. Туронак // Мадэрная гісторыя Беларусі / пад рэд. В. Булгакава. - — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. - — С. 436.</ref> Усяго выйшла 60 нумароў часопісу.<ref>Глеб Бабкін. Да злучэння / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі  — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.  Э.  Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1996.  — С. 184.</ref>
 
Працягам часопісу «Да Злучэньня!» з [[1938]] стаў часопіс з трохі зьмененай назвай  — [[«Злучэньне»]], які выдаваўся беларускай лацінкай і ўжо не ў Альбэртыне, а ў Варшаве.<ref>Юры Туронак. Спробы адраджэння Уніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі / Ю. Туронак // Мадэрная гісторыя Беларусі / пад рэд. В. Булгакава. - — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. - — С. 436.</ref>
 
== Крыніцы ==