Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
Радок 46:
На апошняй старонцы часопісу традыцыйна зьмяшчаўся царкоўны каляндар на месяц з сьвятамі «грэка-славянскага абраду» (паводле старога стылю) і паралельна — лацінскага абраду (паводле новага стылю).
 
З лістападу 1934 г. (з № 35), пасьля накіраваньня а. Антона Неманцэвіча на выкладчыцкую працу ў [[Папская духоўная сэмінарыя ў Дубна]]|Папскую духоўную сэмінарыю ў м. [[Дубна]] (сёньня — Ровенская вобл., Украіна), месцам выданьня часопісу замест [[Альбэртын]]у стала пазначацца [[Вільня]]. Пры гэтым рэдактар часопісу «Да Злучэньня!» а. Антон Неманцэвіч адрас рэдакцыі падаваў у Папскай сэмінарыі ў м. [[Дубна]].<ref>Да Злучэньня! — 1934. — № 11.</ref>
 
Матэрыялы часопісу «Да Злучэньня!» сустракалі насьцярожанае стаўленьне польскіх уладаў. У выніку часопіс у [[1937]] быў нават зачынены.<ref>Юры Туронак. Спробы адраджэння Уніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі / Ю. Туронак // Мадэрная гісторыя Беларусі / пад рэд. В. Булгакава. - Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. - С. 436.</ref> Усяго выйшла 60 нумароў часопісу.<ref>Глеб Бабкін. Да злучэння / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 184.</ref>