Да Злучэньня!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак
Радок 22:
Часопіс «Да Злучэньня!» быў адзіным беларускамоўным пэрыядычным выданьнем, якое выдавалася ў межах неаўнійнага руху ў першай палове ХХ ст. Друкаваўся ў [[Беларускаяй друкарня імя Ф. Скарыны|Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны]] ў [[Вільня|Вільні]] (вул. Завальная, 1). Адзін асобнік часопісу каштаваў 20 грошаў, кошт падпіскі на год складаў 2 злотыя.
 
Рэдактарам часопісу быў а. [[Антон Неманцэвіч]] — вядомы дзяяч беларускага каталіцкага адраджэньня пачатку ХХ ст. і адзін з самых яркіх прадстаўнікоў усяго неаунійнага руху. Свае матэрыялы ён часьцей за ўсё падпісваў як «Злучэнец», «а. Антоні» або зусім бяз подпісу. Дапамагалі рэдагаваць таксама маладыя беларускія сэмнарысты-езуіты. Сярод аўтараў, чые матэрыялы друкаваліся ў штомесячніку «Да Злучэньня!», былі: грэка-каталіцкі сьвятар а. [[Баляслаў Пачопка]], беларускі марыянін візантыйскага абраду а. [[Язэп Германовіч]] (Вінцук Адважны), кс. [[Пётар Татарыновіч|Пётра Татарыновіч]], вядомы польскі езуіт а. [[Ян Урбан]] і інш.
 
Часопіс «Да Злучэньня!» быў скіраваны на папулярызацыю ідэі [[Берасьцейская унія|Уніі]] ў шырокіх колах беларускага грамадзтва. На яго старонках зьмяшчаліся папулярныя катэхетычныя апавяданьні; урыўкі з чарговых нядзельных эвангельскіх чытаньняў, якія друкаваліся ў адпаведнасьці з календаром Царквы бізантыйскага абраду; артыкулы, якія знаёмілі з рэлігійнымі практыкамі і дактрынай Каталіцкай Царквы ўсходняга абраду. У часопісе друкаваліся рэпартажы і гістарычныя артыкулы, якія знаёмілі чытача з гісторыяй і тагачаснай практыкай каталіцтва ўсходняга абраду. Друкаваліся тут і артыкулы, якія выказвалі розныя погляды на шляхі і мэтады разьвіцьця ўнійнай дзейнасьці ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] ў тыя часы, а таксама палеміка з непрыхільнымі да Уніі і Каталіцкай Царквы выказваньнямі з польска-шавіністычнага ці праваслаўнага боку. Фактычна штомесячнік «Да Злучэньня!», акрамя зьдзяйсьненьня інфармацыйна-прапагандысцкай функцыі, выконваў яшчэ і функцыю фармаваньня ідэяў у беларускай плыні неауніі.<ref>Яўген Усошын. Ідэйныя пастулаты неаунійнага руху паводле праграмнага рэдакцыйнага артыкула ў часопісе «Да злучэння» (№ 1 за 1932 г.)</ref>
Радок 32:
Згодна з думкай рэдакцыі, гістарычныя перадумовы рэлігійнага расколу сярод беларусаў палягалі ў ліквідацыі [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Ўніяцкай Царквы]], як часткі Каталіцкай Царквы ў Беларусі: «Расійскія цары і іх прыслужнікі накінулі сілком сінадальнае праваслаўе».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 4.</ref>
 
Рэдакцыя заставалася на пазыцыях вернасьці Каталіцкай Царкве, лічачы яе адзінай праўдзівай Царквой. Сьведчаньнем гэтага былі матэрыялы з спасылкамі на асобу [[Апостал Пётар|апостала Пятра]] як на падмурак Царквы; гістарычныя адсылкі на тое, што «шмат беларусоў адарвалі расейскія цары ад адзінай Хрыстовай усесьветнай Цэрквы».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2-5.</ref>
 
Рэлігійная еднасьць для рэдакцыі часопісу была зарукай еднасьці нацыянальнай: «бо сам Хрыстос запэўніў, кажучы: “Шукайце насамперш Каралеўства Божага, а ўсё астатняе дадасца вам”».<ref>Ад рэдакцыі // Да Злучэньня! — 1932. — № 1. — С. 2.</ref>