Кантынэнтальны клімат: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
афармленьне
Радок 1:
'''Кантынэнтальны клімат''' — тып [[клімат]]у, які характарызуецца сьпёкай улетку, сьцюжай узімку і малой колькасьцю ападкаў. Кантынэнтальны клімат фармуецца пераважна ў выніку ўзьдзеяньня на [[Атмасфэра Зямлі|атмасфэру]] буйных масываў сушы. Гэты тып клімату характэрны для ўнутраных рэгіёнаў [[мацярыккантынэнт|мацерыкоў]]оў. Кантынэнтальны клімат пануе на значнай частцы тэрыторыі [[Расея|Расеі]], краінаў Сярэдняй Азіі (напрыклад, [[Казахстан]], [[Узбэкістан]]), у [[Манголія|Манголіі]] і ўнутраных рэгіёнах [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] і [[Канада|Канады]]. Часткай сьвету з найбольшым распаўсюджваньнем кантынэнтальнага клімату зьяўляецца [[Азія]]. Кантынэнтальны клімат прыводзіць да ўтварэньня стэпаў і пустыняў, бо вялікая частка вільгаці мораў і акіянаў не даходзіць да ўнутрыкантынэнтальных рэгіёнаў.
 
== Кантынэнтальны клімат умераных шыротаў ==
[[Файл:Кар обл1.JPG|значак|190пкс|Стэп у [[Казахстан]]е.]]
Ва ўмераных шыротах для кантынэнтальнага клімату характэрныя вялікая гадавая амплітуда тэмпэратуры [[паветра]] (сьпякотнае [[лета]] і халодная [[зіма]]), а таксама значныя зьмены тэмпэратуры на працягу дня. Ад [[Марскі клімат|марскога клімату]] кантынэнтальны адрозьніваецца паніжанай сярэдняй гадавой тэмпэратурай і вільготнасьцю, у некаторых выпадках павялічанай запыленасьцю паветра. Для кантынэнтальнага клімату характэрная досыць малая хмарнасьць і малая гадавая колькасьць ападкаў, максымум якіх прыходзіцца на лета. Сярэдняя хуткасьць ветравею, як правіла, таксама невялікая. Надвор’е ў рэгіёнах з кантынэнтальным кліматам больш зьменлівае, чым у рэгіёнах з марскім кліматам.
 
Радок 12:
 
== Сувязь зь іншымі тыпамі клімату ==
Кантынэнтальны клімат можа ў саслабелым выглядзе распаўсюджвацца і на бліжэйшыянайбліжэйшыя да мацерыкоў часткі [[акіян]]аў, пры паступленьні паветраных масаў з мацерыка на тэрыторыю над акіянам на працягу ўсяго годагоду. Кантынэнтальны клімат адрозьніваецца ад [[мусонны клімат|мусоннага клімату]], які фармуецца пераважна дзякуючы ўплыву кантынэнтальных паветраных масаў узімку і марскіх паветраных мас — улетку. Паміж марскім і кантынэнтальным кліматам існуюць паступовыя пераходы, напрыклад клімат Заходняй Эўропы пераважна марскі, Эўрапейскай часткі Расеі — умерана-кантынэнтальны, Усходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, Далёкага Ўсходу — мусонны.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Continental climate}}