Станіслаў Ягадынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
літаратура, дапаўненьне
удакладненьне
Радок 1:
'''Станісла́ў Серафі́н Ягады́нскі''' ({{Мовамова-pl|Stanisław Serafin Jagodyński}}; [[1590]] ці [[1594]]/[[1595]] — каля [[1644]]) — [[паэт]], [[перакладнік]], [[пэдагог]], знаўца [[Геральдыка|геральдыкі]]. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.
 
== Жыцьцяпіс ==
Сын зьбяднелага шляхціца са [[Жмудзь|Жмудзі]] гербу «[[Корвін]]». Наконт месца нараджэньня існуюць тры вэрсіі: [[Жамойць]], [[Гарадзеншчына]] або мястэчка [[Шарашоў]] [[ПружанскіБерасьцейскі павет|ПружанскагаБерасьцейскага павету]].
 
У [[1613]]—[[1618]] быў вучнем [[Віленская акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]]. Дзякуючы падтрымцы шляхціцаў Халецкіх у [[1619]] паступіў на [[Юрыспрудэнцыя|факультэт права]] ў [[Кракаўскі ўнівэрсытэт]], які скончыў у [[1620]] року. У [[1622]] працягнуў навучаньне ва [[Падуанскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэтах Падуі]] і [[Балёнскі ўнівэрсытэт|Балёньні]].
Радок 15:
Першымі творамі, напісанымі падчас вучобы ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], сталі [[панэгірык]]і, прысьвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці. Пазьней пісаў панэгірыкі таксама сваім апекунам-патронам Халецкім. Захаваліся некаторыя такія працы на [[Польская мова|польскай]] і [[Лацінская мова|лацінскай мовах]] зь немалой прысутнасьцю беларускіх словаў і выразаў, што й дало дасьледнікам падставу меркаваць пра ягонае беларускае паходжаньне.
 
Падчас пражываньня ў Італіі авалодаў італьянскай мовай, дзякуючы чаму ў 1628 року пераклаў на польскую мову [[лібрэта]] опэры [[Франчэска Качыні|Франчэска Сарачынэльлі]] «[[Выратаваньне Руджэра]]». Акрамя гэтага, перакладаў таксама «Трыюмф каханьня» [[Франчэска Пятрарка|Пятраркі]] і [[Гіём Дзю Бартас|Дзю Бартаса]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.zgapa.pl/zgapedia/Stanis%C5%82aw_Jagody%C5%84ski.html| загаловак = Stanisław Jagodyński| фармат = | назва праекту = Zgapedia| выдавец = | дата = 30 кастрычніка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Аднак найперш Станіслаў Ягадынскі вызначыўся як польскі паэт-[[сатырык]] XVII стагодзьдзя. Вялікай папулярнасьцю карысталіся ягоныя зборнікі сатырычных эпіграмаў («Маскі масьленічныя і паўсюдныя…» (1619), «Грош пад заслонай і аздобай крылаў караля птушак арла князёў Радзівілаў…» (1620), «Дваранкі» (1621), «Каталіцкія песьні» (1638) і інш.)