Інструкцыя па трансьлітарацыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 131:
У жніўні 2012 году на станцыі «[[Інстытут Культуры (станцыя мэтро)|Інстытут Культуры]]» Менскага мэтрапалітэну зьявілася новая схема ліній мэтро, дзе назвы станцыяў былі прадубляваныя ў адпаведнасьці з Інструкцыяй па трансьлітарацыі<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/24691061.html Беларуская лацінка вяртаецца на мапы] // Радыё Свабода, 28 жніўня 2012 г.</ref><ref>[http://minsk1067.livejournal.com/545620.html Новая схема минского метро] // minsk1067</ref>. Тры месяцы пазьней, у лістападзе 2012 году, з уводам трох новых станцый Менскага мэтрапалітэну — [[Грушаўка (станцыя мэтро)|Грушаўка]], [[Міхалова (станцыя мэтро)|Міхалова]], [[Пятроўшчына (станцыя мэтро)|Пятроўшчына]] — новыя схемы з назвамі станцый, дубляванымі лацінскім альфабэтам у адпаведнасьці з Інструкцыяй, таксама зьявіліся на пэўных іншых станцыях і ў цягніках мэтро<ref name="zarsci">[http://www.svaboda.org/content/article/24765177.html Жарсьці па лацінцы — мэтрапалітэн не зьбіраецца нічога мяняць] // Радыё Свабода, 8 лістапада 2012 г.</ref>.
 
Зьяўленьне новых схемаў атрымала шырокі розгалас у грамадзтве, у [[байнэт|белагускімбеларускім сэгмэнце]] інтэрнэту разгарнуліся шырокія дыскусіі адносна мэтазгоднасьці выкарыстаньня такой сыстэмы<ref name="zarsci" /><ref>[http://budzma.org/news/pershaya-krou-belaruskaya-lacinka-u-metro-videa.html Першая кроў: беларуская лацінка ў метро] // Будзьма, 7 лістапада 2012 г.</ref><ref>[http://nn.by/?c=ar&i=83380 Plošča Lienina ці Plošča Lenina: як правільна на беларускай лацінцы?] // Наша Ніва, 9 лістапада 2012 г.</ref>. Разам з гэтым кіраўніцтва Менскага мэтрапалітэну паведаміла, што сыстэма трансьлітарацыі была прынятая на паседжаньні тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў ад 4 кастрычніка 2012 году, вынікам якой стала рашэньне дубляваць назвы станцыяў літарамі лацінскага альфабэту ў адпаведнасьці з Інструкцыяй па трансьлітарацыі<ref name="zarsci" />.
 
Разам з гэтым, на станцыі [[Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)|Плошча Леніна]] назвы былі прадубляваныя лацінскімі літарамі не ў адпаведнасьці з Інструкцыяй. Гэта тлумачыцца тым, што станцыя «Плошча Леніна» была першай станцыяй, дзе зьявіліся ўказальнікі і інфармацыйныя шыльды новага ўзору, і з-за непаразуменьня першапачатковыя назвы былі перададзеныя літарамі лацінскага альфабэту іншым спосабам<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=102486 Ці заменяць «правільную англійскую» на Плошчы Леніна на беларускую лацінку?] // Наша Ніва, 5 студзеня 2013 г.</ref>.