Янка Золак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лучніках; дададзеная [[Category:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне|Катэгорыя:Нарад...
Радок 30:
|Сайт =
}}
'''Янка Золак''' (сапр.  — '''Антон Міхайлавіч Даніловіч'''; {{Нарадзіўся|1|11|1912|0|1}}, в. [[Лучнікі]], [[Слуцкі павет]] (цяпер  — прыгарад [[Слуцак|Слуцка]])  — [[30 сьнежня]] [[2000]], [[Саўт-Рывэр]], [[Нью-Джэрзі]])  — [[беларус]]кі [[паэт]]-эмігрант, [[празаік]], [[выдавец]]. Брат [[Алесь Змагар|Алеся Змагара]].
 
Адзін з заснавальнікаў і першых рэдактараў часопіса «[[Беларуская думка (1960)|Беларуская думка]]». Колішні ўладальнік выдавецтва «Адгук» у [[Саўт-Рывэр]]ы.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў 1912  г. у заможнай сялянскай сям’і. Першую адукацыю атрымаў у Лучнікоўскай сямігодцы, пасьля якой два разы падаваў заявы ў Слуцкі пэдтэхнікум, але ў прыёме яму адмаўлялі як сыну серадняка{{зноска|Savik|2001|Савік|220}}. Скончыў Рагачоўскія настаўніцкія курсы (1930). У 1930—1935 вучыўся на завочным аддзяленьні Менскага пэдагагічнага тэхнікума. З 1930 году пачаў працаваць настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы [[Міраціна]] Бабруйскага раёну. Пэўны час працаваў у рэдакцыі бабруйскай газэты «Камуніст» як карэктар і памочнік сакратара (там сустрэўся з Р. Лыньковымі і [[Васіль Вітка|В. Віткам]]). Пасьля пэдтэхнікума паступіў на завочнае аддзяленьне літаратурна-лінгвістычнага факультэта Аршанскага настаўніцкага інстытута. Пераехаў у [[Гарбацэвічы]], выкладаў беларускую мову і літаратуру ў мясцовай школе{{зноска|Savik|2001|Савік|221}}.
 
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны накіраваўся на зборны пункт мабілізацыі ў [[Бабруйск]], дзе паведамілі, што ваенкамат выехаў у Рагачоў, куды ўжо нельга было трапіць{{зноска|Savik|2001|Савік|221}}. Неўзабаве вярнуўся ў Лучнікі і пачаў зь Лявонам Случаніным наладжваць работу Лучнікоўскай сямігодкі (Случчына ўжо апынулася ў глыбокім нямецкім тыле). Пачалі выдаваць рукапісны часопіс «Васілёк», дзе А. Даніловіч зьмяшчаў свае вершы пад псэўданімам Антось Пясьняр. Гэты часопіс стаў правобразам пазьнейшай «Газэты Случчыны»{{зноска|Savik|2001|Савік|222}}. Ужо пасьля вайны праца ў школе і актыўная пісьменьніцкая дзейнасьць паводле савецкіх законаў лічылася здрадніцтвам і супрацоўніцтвам з ворагам. Каб пазьбегнуць рэпрэсій Я. Золак быў вымушаны эміграваць за граніцу.
 
Зь лета 1944  г.  — у эміграцыі. Быў інтэрніраваны спачатку ў лягер «Гангофэр зідлюнг» у [[Рэгенсбург]]у, пазьней  — у Міхэльсдорфе і Бакнангу{{зноска|Zolak1|1988|Золак|15}}. З 1945 па 1951  гг. працуе ў пачатковых беларускіх школках (Рэгенсбург, Віндышбэргердорф), а потым у беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе і Бакнангу{{зноска|Savik|2001|Савік|231}}. Некаторы час працаваў сакратаром [[Янка Станкевіч|Янкі Станкевіча]] ў беларускай адміністрацыі рэгенсбурскага лягеру. У 1945 далучыўся да літаратурнага згуртаваньня «Шыпшына»{{зноска|Zolak1|1988|Золак|19}}, якое заснаваў ў Рэгенсбургу [[Юрка Віцьбіч]]. У Міхэльсдорфе наладзіў выданьне рататарным спосабам часопісаў «Вызваленьне» і «Дзіда»{{зноска|Savik|2001|Савік|231}}. Увесну 1946 году адбылося знаёмства Золака зь Лідзіяй Каліноўскай (пам. 1963), таленавітай мастачкай, якая скончыла Варшаўскую акадэмію мастацтва. Каханай жанчыне Я. Золак прысьвяціў шэраг сваіх вершаў. Іхні шлюб цягнуўся нядоўга, пасьля сьмерці жонкі ў 1963 годзе Я. Золак застаўся сам-насам зь дзецьмі.
 
У 1951 пераехаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі{{зноска|Savik|2001|Савік|239}}. Спачатку працаваў у старызьніка, потым на чугунцы. Урэшце наняўся на трыкатажную фабрыку, дзе рабіў да самай пэнсіі. У 1957 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. Самастойна вывучыў друкарскую справу, перакупіў у а. Яна Пятроўскага друкарню і заснаваў выдавецтва «Адгук». Пра сваю друкарню Я. Золак згадваў наступным чынам:
Радок 46:
З 1960 году становіцца адным з арганізатараў і галоўным рэдактарам грмадзка-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «[[Беларуская думка (1960)|Беларуская думка]]».
 
У 1992 годзе, праз паўвека, Я. Золак прыехаў на Беларусь, дзе адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Другі раз паэт прыязджаў на Беларусь у 1994 годзе, быў удзельнікам першага зьезду беларусаў сьвету, пабываў у Лучніках, сустрэўся з роднымі, зь Лявонам Случаніным{{зноска|Savik|2001|Савік|246}}.
 
Памёр 30 сьнежня 2000 году. Пахаваны на мясцовых могліках у Саўты-Рывэры.
 
== Творчасьць ==
Першыя паэтычныя спробы Я. Золака пачалі зьяўляцца ў рукапісным часопісе «Прамень» Лучнікоўскай сямігодцы{{зноска|Savik|2001|Савік|220}}. Друкавацца пачаў у 1930 годзе. Першы друкаваны верш «На былым балоце» пад псэўданімам Антось Вірок (вірок  — прылада для наматваньня нітак на клубок) зьявіўся ў часопісе «Вясна»  — літаратурным дадатку да бабруйскай газэты «Камуніст»{{зноска|lim1kapsh|1992|Капшай|16}}. Затым друкаваўся ў часопісах «Камуніст» і «Камунары Магілёўшчыны» пад сваім прозьвішчам.
 
У час вайны, калі вярнуўся на Случчыну, пачаў выдавацца разам з Уладзімерам Клішэвічам, Лявонам Случаніным і Арыстархам Кротам у «Газэце Случчыны»{{зноска|lim1kapsh|1992|Капшай|16}} (менавіта тут упершыню апублікаваўся пад псэўданімам Янка Золак{{зноска|Savik|2001|Савік|222}}. У 1943 годзе выдаў калектыўны зборнік «Песьняры Случчыны» (у зборніку, акрамя названых чатырох аўтараў, было па некалькі вершаў В. Блакітнага, Леаніда Гая і Базыля Явара). Зьмест зборніка  — нацыянальнае ўсьведамленьне беларусаў. Ваенны пэрыяд творчасьці паэта быў даволі плённым, ён напісаў больш за 80 вершаў, востранадзённых па тэматыцы. Вершы Золака друкаваліся ўва ўсёй беларускай пэрыёдыцы, якая выходзіла на акупаванай тэрыторыі з дазволу нямецкай адміністрацыі: «Голас вёскі», «Беларуская газэта», «Беларус на варце» (Менск), «Баранавіцкая газэта», «Слонімская газэта», «Новая дарога» (Беласток), «Новы шлях» (Рыга){{зноска|Savik|2001|Савік|222}}.
 
На эміграцыі ў Нямеччыне Я. Золак друкаваў свае творы ў газэце «Раніца» і «Беларускі работнік».
Радок 59:
Жывучы на эміграцыі ў Злучаных штатах, друкаваўся ў розных эмігранцкіх выданьнях: «Шыпшына», «Напагатове», «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», «Божым шляхам», «Царкоўны сьветач», «Аб’яднаньне», «Прыйсьце», «Беларус у Амэрыцы», «Баявая Ускалось», «Беларуская думка»; газэтах «Незалежная Беларусь», «Беларускае слова», «Беларус» пад самымі рознымі псэўданімамі.
 
У час жыцьця ў Амэрыцы пашыраецца жанравы дыяпазон творчасьці Я. Золака. Ён спрабуе свае сілы ў прозе. Яшчэ раней ў Нямеччыне апублікаваў сваё апавяданьне «Бывай, незваротная» (Шыпшына, 1946). Гэта празаічны абразок папярэднічаў невялічкай аповесьці «Т. Д. Ч.» («Напагатове»), паводле вызначэньня самога Я. Золака, "«нешта накшталт аповесьці А. Гайдара «Цімур„Цімур і яго камандакаманда“»"{{зноска|Savik|2001|Савік|242}}. Ужо ў 1958  г. ва ўласным выдавецтве «Адгук» Золак надрукаваў кнігу празаічных гумарэсак «За чужы грэх» (новыя гумарэскі публікаваліся ў разьдзеле «Асот» часопіса «Беларуская думка», газэце «Беларус» 70-0-х гг.). Таксама напісаў казку для дзяцей «Бабок». У 1980-х гадах піша значныя празаічныя творы - — фантастычную аповесьць «Віталія» (Віталія - — зямля, якая знаходзіцца ў чацьвёртым вымярэньні, па-за абсягамі нашых ведаў); апавяданьне «Пацук у пастцы» і аповесьць «Ціхі Стаў» («Беларуская думка», 1987-19921987—1992). Сюжэтна гэтыя творы зьвязаныя пасьляваеннымі падзеямі ў Заходняй Беларусі, дзе актыўна дзейнічае падпольная арганізацыя «Чорныя Каты», за якой палююць супрацоўнікі савецкіх органаў бясьпекі. Таксама публікуе апавяданьне «Мясьнік» - — яскравую замалёўку з жыцьця слуцкай дакалгаснай вёскі.
 
Пісаў Я. Золак успаміны («Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады», Беларус, 1982), крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзімера Клішэвіча, дасьледаваньне «На 500-годзьдзе з дня нараджэньня Міколы Гусоўскага» (друк. у час. «Беларуская думка»).
 
=== Ацэнка ===
Каля дзясятка першых вершаў Антона Даніловіча 1930-х гадоў не вылучаліся з агульнай падцэнзурнай плыні савецкай літаратуры і адлюстроўвалі посьпехі «савецкага будаўніцтва», творы пісаліся з аглядкай на пагрозу рэпрэсіяў з боку камуністычнай улады (дзядзька Я. Золака ўжо быў сасланы на катаржныя работы на Беламорканал, бацька пісьменьніка быў пад пагрозай раскулачваньня як «цьвёрдазаданьнік»){{зноска|Savik|2001|Савік|221}}.
 
Творчасьць Я. Золака ваеннага пэрыяду працягвае нацыянальна-патрыятычную тэму, шырока разгорнутую ў творчасьці Янкі Купалы (як адзначае Л. Савік, многія вершы паэта маюць тыя ж назвы, што і Купалавы, блізкія ім тэматычна, ідэйна і сэнсава-зьмястоўна){{зноска|Savik|2001|Савік|224}}. Насьледаваньне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у інтымнай, настраёвай, так і ў пэйзажнай лірыцы Золака{{зноска|Savik|2001|Савік|229}}. Патас творчасьці ваеннага пэрыяду прасякнуты разуменьнем, што пасьля дыктатарскай улады, якая вынішчыла цьвет нацыі (верш «Тодару Лебядзе  — адказ на сібірскія лісты»), трэба паміраць беларусам не за Сталіна і змагацца за яго вяртаньне, а будаваць, адстойваць свабоду сваёй Бацькаўшчыны{{зноска|Savik|2001|Савік|224}}. У 1944 годзе, прадчуваючы растаньне з радзімай, паэт напісаў два вызначальныя вершы: «Мой адказ» і «Матулі», у якіх сьцьвердзіў сваёй паэтычнае і чалавечае крэда.
 
Пэрыяд знаходжаньня ў Нямеччыне (1944—1951) быў даволі плённым: паэт напісаў столькі ж вершаў, як і ў ваенныя гады на Бацькаўшчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематыкі дадаліся настальгічныя матывы, адчуваньні выгнанца зь яго бяздомнасьцю, адзінотай, бясконцымі думкамі, успамінамі пра родных, блізкіх людзей{{зноска|Savik|2001|Савік|231}}.
 
Як адзначае Л. Савік, за паўстагодзьдзе актыўнага творчага жыцьця ў Амэрыцы паэт напісаў шмат вершаў, якія можна аб'яднацьаб’яднаць у некалькі адпаведных цыкляў паводле тэматычна-філязофскага кірунку: духоўнае жыцьцё паэта і атмасфэра, якая яго атачала, роздум над пражытым і перажытым (50-60-я гады), гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына (70-80-я гады), асэнсаваньне таго, што ўабчыў на Беларусі пасьля прыезду на радзіму праз паўвека (90-я гады){{зноска|Savik|2001|Савік|243}}.
 
== Крыніцы ==
Радок 78 ⟶ 79:
* {{кніга|ref=Zolak1|аўтар=Золак Янка|год=1988|загаловак=Вятрыска з радзімай краіны: Зб. выбр. тв. / Уклад. і прадм. Л. Пранчак.|месца=Мн.|выдавецтва=БелАДІ|старонкі = |старонак = 312|isbn=985-6319-01-3}}
* {{кніга|ref=Savik|аўтар=Савік Л.С.|год=2001|загаловак=Пакліканыя: Літ. бел. замежжа / Л.|месца=Мн.|выдавецтва=Тэхналогія|старонкі = |старонак = 479|isbn=985-458-037-7}}
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка  — Кантата / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш.  — Мн.: Белэн, 1999.  — 608  с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
* {{артыкул|аўтар=Пранчак Л.|загаловак=Самотны паэт|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Маладосць|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2000|выпуск=|том=|нумар=7|старонкі=234—242|isbn=}}
* {{артыкул|ref=lim1kapsh|аўтар=Капшай Н.|загаловак=«Мы верылі, што вернемся...» Гутарка з пісьменнікам-эмігрантам Янкам Золакам|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=ЛіМ|тып=|месца=Мн|выдавецтва=|год=1992|выпуск=|том=|нумар=6|старонкі=|isbn=}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.rv-blr.com/biography/view/162 Янка Золак] на сайце «Родныя вобразы»