Плянэтарная туманнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: pnb:تارہ فزکس
д выпраўленьне спасылак
Радок 2:
'''Плянэтарная туманнасьць''' — [[астранамічны аб’ект]], які складаецца з [[іянізацыя|іянізаванай]] [[газ]]авай абалонкі і цэнтральнай [[зорка|зоркі]], [[белы карлік|белага карліка]]. Плянэтарныя туманнасьці ўтвараюцца ў час выбрасу слаёў (абалонак) [[чырвоны гігант|чырвоных гігантаў і звышгігантаў]] з [[маса]]й 2,5—8 [[сонечная маса|сонечных]] на завяршальнай стадыі іх [[зорная эвалюцыя|эвалюцыі]]. Плянэтарная туманнасьць — хуткапрацякальная (па астранамічным меркам) зьява, якая цягнецца хіба некалькі дзясяткаў тысяч гадоў, параўноўваючы з працягласьцю жыцьця зоркі-продка ў некалькі мільярдаў гадоў. Цяпер вядома каля 1500 плянэтарных туманнасьцяў, якія знаходзяцца ў [[Млечны Шлях|нашай галяктыцы]].
 
Працэс утварэньня плянэтарных туманнасьцяў, нароўні з выбліскам [[Звышновая|звышновых]], грае істотную ролю ў хімічнай эвалюцыі галяктык, выкідваючы ў [[міжзорнае асяродзьдзе]] матэрыял, узбагачаны цяжкімі элемэнтамі — прадуктамі зорнага [[нуклеасынтэз]]у (у астраноміі цяжкімі разглядаюцца ўсе элемэнты, акрамя прадуктаў першаснага нуклеасынтэзу [[Вялікі выбух|Вялікага выбуху]] — [[вадарод]]у і [[гель|гелю]] — напрыклад, [[вуглярод]], [[азот]], [[тлен]] і [[вапень]]).
 
У апошнія гады з дапамогай здымкаў, атрыманых касьмічным тэлескопам «[[Габл]]», атрымалася выявіць, што многія плянэтарныя туманнасьці маюць вельмі складаную і своеасаблівую структуру. Нягледзячы на тое, што прыблізна пятая частка зь іх мае [[сфэра|калясфэрычную]] форму, большасьць не валодае якой бы то ні было сфэрычнай сымэтрыяй. Мэханізмы, якія падтрымліваюць утварэньне такой разнастайнасьці формаў, застаюцца на сёняшні дзень ня выяўленымі. Мяркуецца, што істотную ролю ў гэтым могуць граць узаемадзеяньне [[сонечны вецер|зорнага ветру]] і [[падвойная зорка|падвойных зорак]], [[магнітнае поле|магнітнага поля]] і [[міжзорнае асяродзьдзе|міжзорнага асяродзьдзя]].