Vinsent: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
У [[2009]] годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак». Неўзабаве пасьля выданьня адбылася прэзэнтацыя альбому. Пасьля выданьня дэбютнага альбому былі зьнятыя відэакліпы на дзьве песьні з кружэлкі: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Альбом быў цёпла прыняты слухачамі. Неўзабаве пасьля выданьня альбому, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песьню «Восеньскі вальс», зьняты Зьмітром Карначыкам і Алесем Мелехаўцом, атрымаў узнагароду «Street Awards» за лепшы кліп году.
 
У [[2010]] годзе Vinsent выдае сынгл «Слава Героям!», напісаны па матывах раману [[Уладзімер Караткевіч|Уладзімера Караткевіча]] «[[Каласы пад сярпом тваім]]». СынглГероямі выклікаўпесьні шматлікіязьяўляюцца абмеркаваньніАлесь наЗагорскі гістарычнуюі тэматыкуКастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.
 
З [[2011]] года артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае экспэрымэнтаваць, зьмешваючы хіп-хоп з рокам і джазам.