Літоўска-маскоўская вайна 1368—1372 гадоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
 
== Паход 1372 году ==
{{external media
| topic =
| subtopic =
| width = 20%
| image1 = [http://www.hist-geo.net/media/blogs/blog/Encykl/1%20-%20Voyna_1368-1372_color.jpg Мапа "Паходы Альгерда на Маскву"].
}}
Аднак вясной 1372 году Масква ізноў пачала падрыхтоўку да ўварваньня ў Цьвер. Каб прадухіліць яго, [[7 красавіка]] 1372 году, адначасова з выступленьнем Міхаіла Аляксандравіча на [[Дзьмітраў]], войскі ВКЛ на чале з [[Кейстут]]ам і [[Андрэй Полацкі|Андрэем Полацкім]] напалі на [[Пераяслаў Залескі]]. Кампанія 1372 году працягвалася паходамі літоўска-цьвярскога войска на спрэчныя паміж Цьвер’ю і Масквой гарады [[Кашын]] і [[Таржок]]. [[12 ліпеня]] 1372 году цьвярское і літоўскае войскі на чале з Альгердам злучыліся ля [[Любуцк]]у для трэцяга паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска. Ня маючы дастатковых сіл, каб схіліць ваенны посьпех на свой бок, у сярэдзіне ліпеня ВКЛ, Цьвер і Масква падпісалі [[Любуцкі дагавор 1372 году]].