Літоўска-маскоўская вайна 1368—1372 гадоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Algirdas kunigaikštis.jpg|260пкс|міні|Вялікі Князь Літоўскі Альгерд, партрэт XVI стагодзьдзя]]
[[Файл:Dmitri Donskoy.jpg|зьлева|180пкс|міні|Дзьмітры Іванавіч, выява з царскага тытулярніку, XVIІ стагодзьдзе]]
'''Пахо́ды Альге́рда на Маскву́''' ([[1368]]—[[1372]]) — сэрыя ваенных кампаніяў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] супраць [[Маскоўскае княства|Маскоўскага вялікага княства]], выкліканых спаборніцтвам паміж дзьвюма буйнейшымі дзяржавамі [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]] за палітычную гегемонію ў рэгіёне, у першую чаргу, за ўплыў на [[Цьвярское Вялікае Княства|Цьвярское вялікае княства]].
 
== Паход 1368 году ==
[[Файл:Algirdas kunigaikštis.jpg|260пкс|міні|Вялікі Князь Літоўскі Альгерд, партрэт XVI стагодзьдзя]]
[[Файл:Dmitri Donskoy.jpg|зьлева|180пкс|міні|Дзьмітры Іванавіч, выява з царскага тытулярніку, XVIІ стагодзьдзе]]
У жніўні [[1368]] году вялікі князь маскоўскі Дзьмітры не прызнаў пераход вялікакняскай улады да Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі [[Альгерд]]а Ўльяны), прыхільніка ўмацаваньня дзяржаўнай самастойнасьці Цьвяры і збліжэньня з ВКЛ і падтрымаў выступленьне супраць яго Міхаіла Васільевіча, прымусіўшы Міхаіла Аляксандравіча ўцячы ў Літву. Увосень 1368 году войска ВКЛ на чале з Альгердам пры падтрымцы [[Смаленскае княства|Смаленску]] разьбіла маскоўскія войскі ў [[Тросьненская бітва|Тросьненскай бітве]] і падступіла да [[Масква|Масквы]], аблога якой была беспасьпяховай. У выніку першага паходу Альгерда («первой Литовщины» маскоўскіх летапісаў) улада Міхаіла Аляксандравіча над Цьвярскім княствам была адноўленая. Іншым посьпехам ВКЛ было вяртаньне [[Ржэў|Ржэвы]], стратэгічнай крэпасьці на [[Волга|Волзе]], якая незадоўга да гэтага была захоплена Масквой. Падзеі гэтага паходу ў легендарнай форме перадае «[[Хроніка Быхаўца]]».