Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: vep:Raštvad
афармленьне
Радок 7:
{{Неэнцыкляпэдычна|разьдзел}}
[[Файл:Rastvo_1746.jpg|рамка|Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746.]]
Збавіцель сьвету, Гасподзь наш [[Ісус Хрыстос]], нарадзіўся ад [[Дзева Марыя|Прачыстае Дзевы Марыі]] падчас праўленьня рымскага імпэратара ([[кесар]]а) [[Актавіян Аўгуст|Актавіяна Аўгуста]]. Паводле загаду кесара ў імпэрыі праводзіўся ўсенародны перапіс. [[Палестына]], якая была пад уладай цара [[Ірад I Вялікі|Ірада]]а, таксама падначальвалася [[Рым]]у, таму ўсе яе жыхары, згодна звычаю, павінныя былі адправіцца ў вызначаныя кожнаму калену, племені й роду прабацькоўскія мясьціны, каб унесьці свае імёны ў сьпіс рымскіх падданых. Дзева Марыя і заручаны зь Ёю [[праведны Ёсіф]] былі з роду цара Давіда і пайшлі з [[Назарэт]]у ў Давідаў горад [[Бэтлеем]]. Гарады гэтыя й цяпер можна знайсьці на мапе [[Палестына|Палестыны]]. З прычыны сваёй беднасьці й вялікай колькасьці народу ў горадзе яны не змаглі прыпыніцца ў гасьцініцы і вымушаныя былі разьмясьціцца ў вапняковай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх абставінах, ня маючы ня толькі зямной велічы, але звычайных умоваў, апоўначы па субоце (як апавядае царкоўнае паданьне) Прасьвятая Дзева нарадзіла Богадзіця. Яна сама спавіла Яго і паклала ў ясьлі, прызначаныя для кармленьня скаціны.
 
Першымі дазналіся пра Нараджэньне Збавіцеля бэтлеемскія пастухі. Раптам зьявіўся перад імі [[анёл]] Божы і сьвятло Гасподняе азарыла іх, яны ж разгубіліся. Анёл сказаў ім: «Ня бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям. Цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак, па якім вы пазнаеце Яго: вы знойдзеце Дзіця спавітае ў ясьлях». І толькі анёл сказаў гэта пастухам, як нечакана зьявілася зь ім мноства воінства нябеснага, пяючы: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у чалавеках благаваленьне» (у Каталіцкім Касьцёле: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі»). Калі анёлы зьніклі, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася». Яны прыйшлі ў пячору і ўбачылі Марыю, Ёсіфа й Дзіця, што ляжала ў ясьлях. Пакланіўшыся Дзіцяці, пастухі расказалі, што ім было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвяла ўсе іхныя словы ў сваім сэрцы. Пасьля гэтага пастухі вярнуліся да сваіх статкаў, славячы і дзякуючы Бога за ўбачанае і пачутае.
Радок 60:
{{Commons|Category:Christmas}}
* Віталь Быль «[http://arche.by/by/page/science/13426 ''Як шляхта каляды спраўляла'']» // [[ARCHE Пачатак]]: часопіс, 2 студзеня 2012
 
 
 
[[Катэгорыя:Божае Нараджэньне| ]]