Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява, артаграфія, дапаўненьне
выява, артаграфія, дапаўненьне
Радок 1:
[[File:Balaslaw Paczopka.jpg|thumb|220пкс|Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930-ыя гг.]]
 
'''Баляслаў Пачопка''' '''(Пачобка)''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], мяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкі р-н]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзеяч — сталы аўтар газэты [[«Наша ніва»]], рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] ([[1913]]—[[1915]]).
 
== Дзіцячыя гады і адукацыя ==
Радок 17:
З [[1911]] жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты [[Газэта «Biełarus» (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Баляслаў Пачопка — складальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка ''«Boh z nami»'' ([[1915]]), аўтар першай беларускай граматыкі (''«Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka»'', распрацавана ў [[1915]]; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку [[1918]]). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.