Карма ў будызьме: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 66:
 
Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуумаў (у вялікім скарачэньні: кожная асоба заслугоўвае на тое, што мае), так і да збору істотаў: суполка, народ (кожны народ мае тое, на што заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г.д.<ref>"Тыбецкая Кніга Жыцьця і Паміраньня" Сог'ял Рынпочэ (назва арыгіналу The Tibetian Book of Living and Dying by Sogyal Rinpoche; у польскім перакладзе "Tybetańska Księga Życia i Umierania" Sogjal Rinpocze http://wyborcza.pl/1,75517,2891488.html)</ref>
 
== Выняткі з Тыбецкай Кнігі Жыцьця і Паміраньня адносна кармы ==
Сучаснае прамысловае грамадства гэта фанатычная рэлігія. Нішчым і атручваем усе экасістэмы нашай планеты. Падпісваем векселі, якія нашыя дзеці ня будуць у стане сплаціць (…) Захоўваемся так, нібы зьяўляемся апошнім пакаленьнем на гэтай планеце. Калі не адбудуцца радыкальныя зьмены ў нашых сэрцах і розумах, калі нашыя погляды грунтоўна ня зьменяцца, то Зямля скончыць як Вена: выпаленая і мёртвая. (18 старонка польскага перакладу Тыбецкай Кнігі Жыцьця і Паміраньня, Сог'ял Рынпочэ)<ref>Старонка Беларускіх Будыстаў http://spakoj.eu/</ref>
 
 
'''6. Разьвіцьцё, карма і адраджэньне'''
 
 
Сказана, што той начы, калі Буда дасягнуў асьвятленьня, праходзіў праз розныя ўзроўні абуджэньня. На першым, з розумам ''"спакойным, ачышчаным, вольным ад усялякіх спляменьняў і сказаў, суцішаным, засяроджаным і непахісным"'', скіраваў сваю ўвагу на ўзгаданьне мінулых жывотаў. Вось, што гаворыць нам аб тым досьведзе:
 
 
''Памятаю мноства, мноства мінулых існаваньняў, якія некалі перажыў: адно, два, тры, чатыры, пяць... пяцьдзесят, сто... сто тысячаў, у розных перыядах гісторыі сьвету. Ведаў аб іх усё: калі і дзе нарадзіўся, у якой сям'і, як называўся і што зрабіў. Перажыў нанова ўсе добрыя і злыя хвілі кожнага жывота і кожную сьмерць, і кожнае адраджэньне. Вярнуліся да мяне нязьлічаныя папярэднія існаваньні з усіма іх падрабязнасьцямі. Гэтыя веды здабыў падчас першай часткі ночы.'' (83 старонка п.п.)
 
 
'''Карма'''
 
 
У другой частцы ночы асьвятленьня Буда здабыў іншыя веды, якія дапаўняюць навукі на тэму адраджэньня: веды аб карме, натуральным законе прычыны і наступства.
 
 
''"Нябесным вокам убачыў тое, чаго ня бачыла ніводнае людское вока, убачыў, як істоты зьнікаюць і вяртаюцца. Бачыў вялікіх і малых, моцных і нічога ня значных, бачыў, як кожны, згодна са сваёй кармай, атрымлівае пасьпяховае альбо балючае адраджэньне."'' (91 старонка п.п.)
 
 
Ёсьць многа відаў кармы: карма міжнародная, карма народная, карма места, індывідуальная карма. Усе яны павязаныя складаным вузлом узаемных залежнасьцяў і цалкам іх разумее толькі асьветлены.
 
 
Буда сказаў: ''"Зьяўляесься тым, чым быў, будзеш тым, чым зьяўляесься."'' (92 старонка п.п.)
 
 
: Любая радасьць на гэтым сьвеце
: Паходзіць з зычэньня шчасьця іншым.
: Любое цярпеньне гэтага сьвету
: Паходзіць з зычэньня шчасьця для сябе. (93 старонка п.п.)
 
 
''Карма стварае ўсё як артыста,
Карма кампануе як танцор.'' (94 старонка п.п.; з Саддхармапундарыка Сутры)
 
 
Усе негатыўныя дзеяньні прыносяць цярпеньне і боль, а ўсе дзеяньні пазітыўныя - шчасьце. (95 старонка п.п.)
 
 
Нават калі зьяўляемся дасьведчанымі практыкуючымі, абмяжоўвае нас цела і яго карма. (104 старонка п.п.)
 
 
(...) Іншая практыка [доўгага жыцьця] палягае на ратаваньні жывёлаў, якіх вядуць на бойню. (...) Абапіраецца тое на простай "кармічнай" логіцы: паколькі адбіраньне жыцьця і крыўджаньне іншых скарачае жыцьцё - то даваньне жыцьця мусіць яго прадаўжаць. (222 старонка)
 
 
Іншым метадам дапамаганьня памерлым, нязвыкла папулярным у Тыбеце і Гімалаях, зьяўляецца выкуп жывёлаў, якіх вядуць на бойню і адпусканьне іх на волю. (269 старонка п.п.)
 
== Глядзіце таксама ==