Дзень усіх сьвятых: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў zh:萬聖節 на zh:諸聖節
д робат дадаў {{Commonscat|Halloween}}
Радок 1:
{{Неаб'ектыўна}}
'''1 лістапада''' — '''Урачыстасьць Усіх Сьвятых''' ({{мова-la|Festum omnium sanctorum}}) зьяўляецца [[хрысьціянства|хрысьціянскім]] сьвятам на ўшанаваньне ўсіх вядомых і невядомых сьвятых і мучанікаў, якія знаходзяцца ў небе з Богам. Урачыстасьць усіх Сьвятых выводзіцца галоўным чынам з пашаны аддаванай мучанікам, якія аддалі сваё жыцьцё для [[Ісус Хрыстос|Хрыста]], а якіх не ўспамінаюць у мясцовых мартыралёгіях (кнігах памерлых) ані ў каноне Сьвятой Імшы. У [[III стагодзьдзе|ІІІ стагодзьдзі]] пасьля нараджэньня Хрыста распаўсюдзілася традыцыя пераносін цэлых рэліквіяў сьвятых, альбо іх частак на іншае месца. Такім чынам хацелася падкрэсліць, што сьвятыя зьяўляюцца ўласнасьцю ўсяго касьцёла. Калі ў [[610]] годзе Папа [[Баніфацый ІV]] атрымаў ад кесара старажытную паганскую сьвятыню [[Пантэон]], загадаў скласьці там шматлікія рэліквіі і асьвяціў гэтую будоўлю на касьцёл Маці Божай Мучанікаў. Ад таго моманту ўсіх памерлых мучанікаў ушаноўвалі [[1 траўня]]. Пара [[Рыгор ІІІ]] у [[731]] годзе перанёс гэтую ўрачыстасьць на [[1 лістапада]], а ў [[837]] годзе папа [[Рыгор ІV]] загадаў, каб дзень 1 лістапада быў прысьвечаны памяці ня толькі мучанікаў, але і ўсім сьвятым Паўсюднага Касьцёла. Наступны дзень пасьля Ўрачыстасьці Ўсіх Сьвятых (2 лістапада) адзначаем успамін памерлых. Для хрысьціян гэта дзень малітваў за ўсіх веруючых ў Хрыста, якія адышлі з гэтага сьвету, а цяпер знаходзяцца ў чысцы. Ад пачатку [[XIII стагодзьдзе|ХІІІ стагодзьдзя]] гэтая традыцыя распаўсюдзілася па цэлым Касьцёле. У [[XIV стагодзьдзе|ХІV стагодзьдзі]] пачалі праводзіць у гэты дзень працэсіі па могілках да чатырох стацыяў (алтароў). Каля стацыяў маліліся за памерлых і сьпявалі жалобныя песьні. Пятая стацыя адбывалася ў касьцёле, пасля вяртаньня працэсіі з могілак. Гэтыя традыцыі захаваліся і да нашых часоў. У гэтыя дні хрысьціяне наведваюць магілы сваіх памерлых родзічаў і знаёмых, удзельнічаюць у Сьвятой Імшы, моляцца. Існуе старадаўняя традыцыя запальваньня сьвечак на магілах і складаньня кветак, вянкоў і іншых аздобаў, якія зьяўляюцца сымбалем памяці аб памерлых.
{{Commonscat|Halloween}}
 
[[Катэгорыя:Хрысьціянства]]