Мэноцьці Гарыбальдзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Menotti_Garibaldi?oldid=33032220
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:32, 26 студзеня 2013

Дамэні́ка Мэно́цьці Гарыба́льдзі (па-італьянску: Domenico Menotti Garibaldi; 16 верасьня 1840, Рыё Грандэ дэль Суд, Бразылія22 верасьня 1903, Рым) — польскі і італійскі генэрал, вольны муляр[1].

Мэноцьці Гарыбальдзі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарыбальдзі.

Жыцьцяпіс

Сын Джузэпэ Гарыбальдзі і Ганны Марыі дэ Хесус Рыбэйра (вядомай як Аніта Гарыбальдзі). У 1860 браў удзел у «выправе тысячы чырвоных кашуль» на Сыцылію і ў бітве пад Аспрамонтэ ў часе Рысарджымэнта.

У часе Студзеньскага паўстаньня генэрал Юзэф Высоцкі, галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў Люблінскага ваяводзтва і забранага краю, прызначыў Гарыбальдзі даводцам усходняй выправы і заклікаў да ўварваньня са сваімі аддзеламі ў польскія правінцыі, якія застаюцца пад маскоўскім падзелам, разам з польскімі аддзеламі, што фармуюцца ў Канстантынопалі і Тульчы. На іх чале Гарыбальдзі меў высадзіцца ў раёне Адэсы. Аднак выправа так і ня зьдзейсьнілася.

Браў удзел у француска-прускай вайне 18701871.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Ludwik Hass. Wolnomularstwo w Europie środkowo-wschodniej w XVIII i XIX wieku. — 1982. — С. 351.