Розьніца паміж вэрсіямі «Прусія»

37 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
→‎У складзе Нямеччыны: выпраўленьне спасылак
(→‎У складзе Нямеччыны: выпраўленьне спасылак)
Бісмарк разумеў, што астатняя частка Эўропы некалькі скептычна ставіцца да сілы новага Рэйху, і зьвярнуў сваю ўвагу на захаваньне міру накшталт Бэрлінскага кангрэса.
 
Вільгельм I памёр у 1888 годзе, і яго на троне зьмяніў спадчынны прынц — [[Фрыдрых Прускі|Фрыдрых III]]. Новы імпэратар, быў англяфілам і плянаваў ажыцьцявіць шырокія лібэральныя рэформы. Але ён памёр праз 99 дзён з моманту свайго ўзыходжаньня на трон. Яго спадчыннікам стаў 29-летні сын, [[Вільгельм II (нямецкі імпэратар)|Вільгельм II]].
 
Вільгельм паўстаў супраць сваіх бацькоў у іх лібэральных спробах і пакінуў прусаў пад апекаю Бісмарка. Новы кайзэр хутка сапсаваў адносіны з брытанскай і расійскай каралеўскімі сем’ямі (хоць і быў роднасна злучаны зь імі), стаў іх супэрнікам і нарэшце ворагам. Вільгельм II адхіліў Бісмарка ад пасады ў 1890 годзе і пачаў кампанію мілітарызацыі і авантурызму ў вонкавай палітыцы, што ў канчатковым выніку прывяло Нямеччыну да ізаляцыі.
Падчас Аўстра-Вугорскага канфлікту з Сэрбіяю кайзэр зьехаў у адпачынак, і пасьпешныя пляны мабілізацыі некалькіх дзяржаваў прывялі да катастрофы — Першай сусьветнай вайне (1914—1918). За выйсьце з вайны бальшавікі, паводле [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]] (1918 год), пагадзіліся на акупацыю буйных рэґіёнаў заходняе часткі Расейскае імпэрыі, якія межавалі з Прусіяю. Нямецкі кантроль над гэтымі тэрыторыямі доўжыўся ўсяго некалькі месяцаў і спыніўся з-за паразы нямецкага войска і перамогі нямецкае рэвалюцыі, якія прывялі да адлучэньня кайзэра ад трона і яго выгнаньня.
 
Паваенная [[Вэрсальская мірная дамова 1919 году|Вэрсальская дамова]] прымусіла Нямеччыну несьці поўную адказнасьць за вайну. Дамова была падпісана ў Вэрсалі, у зале люстэркаў, дзе нямецкая імпэрыя і была створана. Па гэтай мірнай дамове Прусія страціла шэраг тэрыторыяў, раней якія ўваходзілі ў яе склад ([[Верхняя Сілезія]], [[Познань]], частка правінцыяў [[Усходняя Прусія|Усходняя]] і [[Заходняя Прусія]], [[Саар]], Паўночны [[Шлезьвіг]] і некаторыя іншыя).
 
Яшчэ да завяршэньня вайны ў Нямеччыне ўспыхнула [[Лістападаўская рэвалюцыя|Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г.]], якая прымусіла Вільгельма II зрачыся і ад прускага пасаду, і ад злучанага зь ім тытула нямецкага імпэратара. Нямеччына стала рэспублікаю, Каралеўства Прусія было пераназвана ў [[Вольная дзяржава Прусія]].
5839

зьменаў