Барыс Іванавіч Сачанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Палічка
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраная спасылка
Радок 30:
У [[1955]] годзе Сачанка паступае на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ, скончыў у [[1960]]. У час вучобы ва ўнівэрсытэце (з [[1958]]) пачаў працаваць у часопісе [[Вожык (1945)|«Вожык»]].
 
Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў, яшчэ будучы студэнтам. У [[1956]] годзе часопіс «[[Маладосць]]» надрукаваў апавяданьне «Плынь». У сааўтарстве з [[Янка Сіпакоў|Янкам Сіпаковым]] і [[Рыгор Барадулін|Рыгорам Барадуліным]] пад псэўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач зьмяшчалі ў «[[Вожык (1945)|Вожыку]]» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.
 
У [[1960]]—[[1976]] працаваў у аддзеле прозы часопісу [[Полымя (выдавецтва)|«Полымя»]], у [[1976]]—[[1986]] — сакратар праўленьня [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]]. З [[1986]] — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «[[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]». У [[1993]]—[[1995]] гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».