Розьніца паміж вэрсіямі «Гімн Малдовы»

14 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
вікіфікацыя, артаграфія
д (r2.7.2+) (робат зьмяніў: sr:Наш језик)
д (вікіфікацыя, артаграфія)
{{Гімны Малдовы}}
 
'''Гімн [[Малдова|Малдовы]]'''  — кампазыцыя «Limba noastră» («Лимба ноастрэ», «Наша мова») на вершы [[Аляксей Матаевіч|Аляксея Міхайлавіча Матаевіча]] ([[1888]]—[[1917]]). Аўтар музыкі  — [[Аляксандар Крысьця]], аранжоўка  — [[Валянцін Дынга]]. «Limba noastră» стала гімнам Малдовы ў [[1994]] годзе. Раней гімнам была кампазыцыя «Deşteaptă-te, române!» (''«Прачніся, румын!»''), якая дагэтуль зьяўляецца [[Гімн Румыніі|гімнам Румыніі]].
 
Верш Матаевіча «Limba noastră» уключае ў сябе 12 строф, зь якіх у гімн увайшлі толькі пяць.
 
: Наша мова, наш скарб няцьменны
: Ад бязьвер'ябязьвер’я накрыты,
: Сьвятло жамчужын каштоўных,
: Над айчынаю разьліты.
 
: Наша мова  — душа жывая
: Абуджанага народу.
: Ён акрыяў, разьдзіраючы
: Праўдай рук у працы згасшых.
 
: Наша мова  — узор выдатны,
: [[Кодры]], шоргат лістапада.
: Плес [[Днестар|Днястра]], у якім ясна
: Дагарваюць зорак лампады.
 
: Наша мова  — скрыжаль мінуўшчыны,
: Голас шматлікіх пакаленьняў.
: Гэта іх сьвятое слова
 
: Няма яго ў стагодзьдзях забвенья,
: Што забыта  — уваскрэсіце,
: Пыл эпох зь яго сьцярыце, —
: Прагне ён вызваленьня.
 
: Ды будзе ён няцьменным
: Ад бязьвер'ябязьвер’я накрыты,
: Сьвятло жамчужын каштоўных
: Над айчынаю разьліты.
 
=== Гісторыя стварэньня ===
Упершыню верш «Наша мова» было апублікавана ў газэце «Кувынт молдовенеск» [[21 чэрвеня]] 1917 году. Аб жаданьні напісаць верш аб «нашай мове» Матаевіч казаў увесну таго жа годагоду ў адным ззь лістоў з Румынскага фронту (румынскае сяло Мэрэшэшты ў [[Карпаты|Карпатах]]). Задума была рэалізаваная ў чэрвені 1917 году. 17-га чэрвеня верш было завершаны, на наступны дзень ён быў прачытана аўтарам пры адкрыцьці ў [[Кішынёў|Кішынёве]] курсаў малдаўскіх настаўнікаў. Верш друкаваўся таксама ў часопісе «Кувынт молдовенеск» (1917, № 49, 21 чэрвеня, стар. 2)  — бясплатным прыкладаньні да аднайменнай газэты, у часопісе «Шкоала молдовеняскэ» (1917, № 2—4, ліпень-верасень, стар. 94). У тым жа годзе твор было апублікавана ў [[Малдова (гістарычная вобласьць Румыніі)|запрутскай Малдове]] газэтай «Neamul Românesc» ад [[29 жніўня]]. У наступныя гады ён ўключаўся абсалютна ва ўсе выданьні твораў Матаевіча, ажыцьцёўленыя ў акупаванай [[Бесарабія|Бесарабіі]] і затым у [[Малдаўская ССР|Савецкай Малдове]]. Ім, па традыцыі, адчыняецца кожнае новае выданьне. У [[1930-я]] гады кампазытар Аляксандар Крысьця пераклаў верш на музыку. У цяперашні час ён налічае мноства выданьняў і публікацый, у тым ліку і асобнымі кніжкамі, вывучаецца ў малдаўскай сярэдняй школе.
 
== Літаратура ==
595

зьменаў