Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'thumb|Эмблема АУН, зацьверджаная у [[1932|1932 гадзе]]...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:37, 20 студзеня 2013

Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (па-ўкраінску: Організація українських націоналістів) — ўкраінскі грамадзка-палітычны рух, што ставіць сваёй мэтай усталяваньне Ўкраінскай саборнай самастойнай дзяржавы, яе захаваньне і развіцьцё. Вызначыўшы сябе як рух, а не як партыя, АУН асуджала усе легальныя ўкраінскія партыі Галіцыі як калабарацыйныя. Заснавана 3 лютага 1929, легалізаваная ва Украіне ў 1993 годзе[1].

Эмблема АУН, зацьверджаная у 1932 гадзе

АУН узьнікла ў выніку аб'яднаньня Украінскай Вайсковай Арганізацыі (УВА) і студэнцкіх нацыяналістычных саюзаў:

  • Група Ўкраінскай Нацыянальнай Моладзі;
  • Лэгія ўкраінскіх нацыяналістаў;
  • Саюз Ўкраінскай Нацыяналістычнай Моладзі;

У 1940 годзе АУН падзялілася на дзьве часткі: старэйшыя, больш памяркоўныя члены падтрымалі Андрэя Мельніка (АУН-М), тады як маладыя і радыкальныя члены - Сьцяпана Бандэру (АУН-б). Апошняя група атрымала кантроль над нацыяналістычным рухам на Заходняй Украіне, у тым ліку над ваенным крылом АУН - Украінскай паўстанчай арміі (УПА), якая была найбуйнейшым украінскім узброеным рухам супраціву.

Станаўленьне АУН

Галоўнай мэтай АУН было ўсталяваньне незалежнай саборнай нацыянальнай дзяржавы на ўсёй ўкраінскай этнічнай тэрыторыі.

Гэтая мэта павінна дасягацца праз нацыянальную рэвалюцыю і ўсталяваньне дыктатуры.

Эканоміка дзяржавы планавалася як спалучэньне прыватнай, нацыяналізаванай і кааператыўнай формаў уласнасці. АУН адпрэчвала любы партыйны альбо класавае дзяленьне і ўяўляла сябе як дамінуючую сілу ўкраінскага грамадзкага жыцьця як дома, так і за мяжой.

Вінавацячы сацыялістычны і ліберальны лагера ў паразе Украінскай Народнай Рэспублікі 1917-1920, АУН адзначала важнасьць фарміраваньня моцнай палітычнай эліты, нацыянальнай салідарнасьці і апоры на «свае сілы».

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ рэгістрацыйнае пасведчаньне № 499 ад 24 верасьня 1993 года, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Украіны

Вонкавыя спасылкі