Сэм’юэл Бэкет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў sh:Samuel Barclay Beckett на sh:Samuel Beckett
д r2.7.3) (робат выдаліў: diq:Samuel Beckett; касмэтычныя зьмены
Радок 27:
Бэкетава сям’я (раней ''Becquet'') быццам бы выводзілася з роду [[Гугенот]]аў і перабралася ў Ірляндыю з [[Францыя|Францыі]] пасьля адхіленьня [[Нантскі Эдыкт|Нантскага Эдыкту]] ў [[1685]] годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай<ref>Кронін, 3–4</ref>. Бэкеты былі вернікамі [[Ірляндзкі Касьцёл|Ірляндзкага Касьцёла]]. Сямейны дом, Кулдрынэг у [[Дублін]]е ў раёне [[Фоксрок]], быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэм’юэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.
 
Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У [[1919]] годзе Бэкет пайшоў у [[Партора Роял Скул]] у [[Эніскілэн]]е, [[Каўнты Фэрмэнэг]] — школа, у якой вучыўся таксама [[Оскар Ўайлд]]. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у [[крыкет]] у ролі леваручнага [[бітны (крыкет)|бітнага]] і леваручнага сярэднехуткага [[кідала (крыкет)|кідалы]]. Пазьней ён гуляў за [[Дублінскі ўнівэрсытэт]] і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць [[Нортхэмптоншайр]]. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскай прэміі]], якому быў прысьвечаны артыкул у [[Ўіздэн Крыкетэрс Альманак]] — бібліі крыкету.
 
== Творчасьць ==
Радок 33:
З [[1923]] да [[1927]] году Бэкет вывучаў [[француская мова|францускую]], [[італьянская мова|італьянскую]] і [[ангельская мова|ангельскую]] мовы ў [[Трыніты коледж (Дублін)|Трыніты коледж у Дубліне]]. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул [[Бакаляўр мастацтва|Бакаляўра мастацтва]], і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў [[Кэмпбэл коледж]] у [[Бэлфаст|Бэлфасьце]] заняў пасаду ''lecteur d'anglais'' у [[Ecole Normale Supérieure]] ў [[Парыж]]ы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам [[Джэймс Джойс|Джэймсам Джойсам]], а таксама з паэтам [[Томасам Макгрыві]], які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку [[Фыныганс Ўэйк]].
 
У [[1929]] годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае [[эсэ]] пад назвай [[Дантэ...Бруна. Віка..Джойс]]. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям'ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у [[Джолас Пэрыёдыкал Транзышн]] было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу [[Рэнэ Дэкарт]]а.
 
У [[1930]] годзе Бэкет вяртнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.
Радок 89:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1989 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 22 сьнежня]]
 
 
{{Link FA|es}}
Радок 172 ⟶ 171:
[[wuu:贝克特]]
[[yo:Samuel Beckett]]
[[diq:Samuel Beckett]]
[[zh:萨缪尔·贝克特]]