Воўк (сузор’е): розьніца паміж вэрсіямі

сузор’е паўднёвай паўкулі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Lupus_(constellation)?oldid=531844369
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:28, 17 студзеня 2013

Воўк (па-лацінску: Lupus, Lup) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Воўк быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Разьмешчана між Цэнтаўрам і Скарпіёнам.

Воўк
Воўк
Лацінская назва Lupus
 · у родным склоне Lupi
 · скарот Lup
Простае ўзьняцьцё 15,3г
Схіленьне −45°
Квадрант SQ3
Плошча 334 кв. гр. (46-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 41
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Lup (2,30m)
Найбліжэйшая зорка LHS 397
(19,35 сьв. г., 5,92 пк)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +35° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу чэрвеня.

Гісторыя і міталёгія

У даўнія часы сузор’е разглядалася як астэрызм у сузор’і Цэнтаўра і абазначала адвольную жывёлу, прынесеную ў ахвяру Цэнтаўру. Ад сузор’я гэты кавалак неба не адасаблялі да Гіпарха Нікейскага, які назваў сузор’е Therion (па-беларуску: зьвер) у 200-х гадох да н. э. Але і да Пталемэя сузор’е не асацыявалася зь нейкай пэўнай жывёлай — назва «Воўк» зьявілася ў лацінскім перакладзе пталемэеўскіх працаў.

Імаверна, што грэцкае сузор’е насамрэч паходзіла з бабілёнскай фігуры, вядомай пад назвай «Разьюшаны пёс» (UR.IDIM). Гэта была дзіўная пачвара з галавой і целам ад чалавека, і нагамі і хвастом ад ільва (клінапісны знак UR любую драпежную жывёлу: ільва, воўка, сабаку і іншых). У вядомых крыніцах яе знаходзілі разам з богам Сонца і іншай міталягічнай істотай, чалавекам-зубром, што, магчыма, і паўплывала на грэцкае сузор’е Цэнтаўра.[1]

Крыніцы

  1. ^ Gavin White Babylonian Star-lore. — Solaria Pubs, 2008. — С. 145 і 59.

Вонкавыя спасылкі

  Воўк (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   15г 18х 00с, −45° 00′ 00″