Банан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Індустрыя: выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Вырошчваньне: артаграфія
Радок 127:
Нягледзячы на тое, што ў [[тропікі|тропіках]] бананы хутка заваявалі папулярнасьць, у эўрапейскіх і амэрыканскіх краінах з умераным кліматам яны яшчэ доўгі час заставаліся вельмі рэдкім экзатычным прадуктам, паколькі адным з асноўных патрабаваньняў да іхнага транспартаваньня й захоўваньня зьяўляецца падтрыманьне сталай тэмпэратуры не вышэй за 14 °C<ref name="Hands"/>. Толькі ў другой палове [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], з вынаходзтвам халадзільных установак і будаўніцтвам [[чыгунка|чыгунак]], зьявілася стабільная магчымасьць дастаўкі гэтай садавіны на паўночныя рынкі спачатку [[ЗША]], а потым і [[Эўропа|Эўропы]].
 
=== ВырошчваннеВырошчваньне ===
[[Файл:Banana plantation.jpg|міні|220пкс|зьлева|Бананавыя плянтацыі.]]
Як прадукты харчаваньня, бананы культывуюць у [[Тропікі|тропіках]] на вышыні да 2 тысячаў мэтраў над узроўнем мора. Спрыяльнымі ўмовамі для вырошчваньня гэтых расьлінаў лічаць тэмпэратуры ад 26 да 35 °C днём і ад 22 да 28 °C ноччу<ref name="TexasRiviera"> The Texas Riviera. «[http://www.texasriviera.com/banana/index.html Musa Banana]»</ref>. Пры тэмпэратуры ніжэй за 16 °C рост расьліны значна запавольваецца, а пры 10 °C — спыняецца зусім. Толькі асобныя гатункі, як то [[раджапуры]], здольныя вытрымліваць нізкія тэмпэратуры каля 0 °C. Вышыня над узроўнем мора, на якой расьліны прыжываюцца, залежыць ад [[даўгата|даўгаты]] — звычайна яна не перавышае 920 мэтраў, не зважаючы на тое, што на [[гавайскія атравы|гавайскім]] востараве [[Маўі (востраў)|Маўі]] яны растуць на вышыні да тысячы мэтраў, а ў [[Папуа-Новая Гвінэя|Папуа-Новай Гвінэі]] — да двух тысячаў мэтраў над узроўнем мора<ref name="Agroforestry"/>. Вялікае значэньне для культываваньня гэтай садавіны таксама мае пэўны рэжым [[вільготнасьць паветра|вільготнасьці]], то бок засушлівы сэзон не павінен доўжыцца больш за тры месяцы ў годзе, а сярэдняя норма ападкаў павінна складаць ня менш за 100 мм у месяц{{Зноска|Morton|1987|Morton, J. F.|29—46}}.
Радок 138:
Падчас росту плянтацыі старанна праполваюць, дзеля барацьбы з [[пустазельле|пустазельлямі]] ўжываюць розныя мэтады, як то прымяненьне [[Гербіцыды|гербіцыдаў]], [[мульчаваньне]] (абкладаньне каранёў) сухім бананавым лісьцем і нават выкарыстоўваюць [[гусі|гусей]], якія ахвотна ядуць некаторае пустазельле, пры гэтым не чапаючы бананаў. Калі глебы недастаткова ўрадлівыя, то іх актыўна ўгнойваюць. Склад мінэральных рэчываў, якія выкарыстоўваюць для падкорму, залежыць ад кожнага канкрэтнага выпадку, то бок гэта могуць быць [[азот]], [[каль]] або [[фосфар]].
 
Калі ў расьлінаў зьяўляюцца плады, іх абавязкова падпіраюць драўлянымі ці бамбукавымі шастамі, каб яны не зламаліся пад цяжарам пладоў, а самі плады для лепшай захаванасьці пакрываюць старымм сухімі лістамі, [[брызэнт]]ам, мешкавінай альбо плястыкавай плёнкай. Зразаюць плод яшчэ зялёным, калі ён пасьпеў толькі на 75% — у такім выглядзе ён лягчэй транспартуецца й даўжэй захоўваецца. Бананы дрэнна захоўваюцца, бо ў месцах мэханічных пашкоджаньняў скуркі хутка ўзьнікаюць пацямненьні, якія загніваюць{{Зноска|Циганенко|1990|Циганенко В.О., Солових З.Х.|224}}. Каб бананы не страцілі свой таварны выгляд, іх апрацоўваюць [[цытрынавы сок|цытрынавым сокам]] або апускаюць у вуглякіслую мінэральную ваду<ref name="Barrons">Food Lover's Companion. [http://www.answers.com/topic/banana?cat=health Food Lovers Companion information about banana]. Barron's Educational Series, Inc.</ref>.
 
=== Індустрыя ===