Абмеркаваньне:Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adash (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
Мяркую, што артыкул трэба пераназваць — прыкладна так: Божае Нараджэньне (у хрысьціянстве). — [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]]
 
* Чытаю разьдзел «Гісторыя» і думаю як бы сумясьціць прынятае ў каталікоў Пан Езус Хрыстус і праваслаўнае Гасподзь Ісус Хрыстос, Збаўцу і Збавіцеля, Панну Марыю і Дзеву Марыю і г. д. Не перапісваць адну жы аналягічную гісторыю з рознымі імёнамі...імёнамі… --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] 11:27, 24 сьнежня 2009 (UTC)
 
 
«З усталяваньнем хрысьціянства [Кяляды] прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова...Хрыстова…»<br />
Гмм-м...м… Гэта што да чаго прымеркаванае? Насамрэч — наадварот: вызначэньне тэолягамі даты Раства Хрыстова прымеркаванае да дзён «пералому года», то бок, да Калядаў!<br />
А пачатак сьвяткаваньня дахрысьціянскіх '''Калядаў''' «прымеркаваный» да '''аб’ектыўнага моманту часу''': зімовае сонцастаяньня (прыкладна 22 Сьнежня), — і ня мае дачыненьня да аніякіх календароў (то бок, Каляды — сьвята «астранамічнае»). А вось сьвяткаваньне хрысьціянскага ''Раства Хрыстова'' прымеркаванае да пэўнае даты (''«календарнае»'' сьвята), і ў залежнасьці ад таго, якім ''календаром'' людзі карыстаюцца, гэтае сьвята прыпадае на адрозныя дні.
--[[Удзельнік:Adash|Adash]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Adash|гутаркі]]) 21:35, 18 сьнежня 2012 (FET)
 
:: Назва «Божае Нараджэньне» носіць '''ВЫКЛЮЧНА вузкаканфэсійны''' (лацінска-каталіцкі) характар, яна непрымальная для ўсіх хрысьціянаў усходняй традыцыі з тэалягічнага пункту гледжаньня (ідэя спрадвечнага Бога). Вось жа больш карэктна і неўтральна гэты артыкул (і ўсё зь ім зьвязанае) трэба было б называць '''«Нараджэньне Хрыстова»''' (Можа выкарыстоўвацца і ''Раство Хрыстова'', але ў афіцыйным царкоўным стылі па-беларуску прыняты першы варыянт). Наогул беларуская лацінская тэалягічная тэрміналёгія мусіць у праекце Вікіпэдыі мець выключна свой вузканфэсійны ўжытак. А для большасьці іншых беларускіх хрысьціянаў (праваслаўных, грэка-каталікоў і пратэстантаў) у цэлым існуе агульная тэрміналёгія, якой і трэба тут карыстацца.--[[Удзельнік:Ihar Baranouski|Ihar Baranouski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ihar Baranouski|гутаркі]]) 00:20, 28 сьнежня 2012 (FET)а.
::: Вы прапануеце замяніць шыла на мыла, т.то б.бок нейкі «няправільны» варыянт на «правільны». Але ў капілку дадам, што можна проста назваць артыкул [[Раство]]. Хіба што найбольш нэўтральны, ''канфэсіянезалежны'', варыянт. — [[Удзельнік:Wizardist|Wizardist]] <sup>[[Гутаркі ўдзельніка:Wizardist|г]] [[Спэцыяльныя:Унёсак/Wizardist|+у]]</sup> 01:33, 28 сьнежня 2012 (FET)
Не, як раз шыла на мыла тут няма. Бо варыянт «Нараджэньне Хрыстова» ня толькі не простанародная назва і не залежыць ад канфэсіі, гэта ёсьць больш дакладная фармулёўка назвы сьвята. А «Раство Хрыстова» — гэтак можа быць і я гэта адзначыў вышэй, калі Вы не заўважылі. А вось проста Раство — нельга. Вы ж, мабыць, не задумваецеся ці ня ведаеце, што, напісаўшы Раство (а ў праваслаўных, дарэчы, Ражаство…) адразу паўстае пытаньне: Раство — каго? Яна Хрысьціцеля? Багародзіцы? Хрыста?--[[Удзельнік:Ihar Baranouski|Ihar Baranouski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ihar Baranouski|гутаркі]]) 00:08, 16 студзеня 2013 (FET)
 
== Раство — асобна, Каляды — асобна ==
 
Зыходзячы з таго, што ад пачатку гэтыя сьвяткаваньні ёсьць прынцыпова, сьветаглядна '''рознымі''', іх нельга зьмяшчаць '''у адзін''' вікіпэдыйны артыкул. У абодвух артыкулах трэба толькі адзначыць прыкладна так:
''У цяперны час назоў "«Каляды"» часткаю хрысьціянаў таксама выкарыстоўваецца як сыноным да назову "«Раство"».''
--[[Удзельнік:Adash|Adash]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Adash|гутаркі]]) 00:05, 8 студзеня 2013 (FET)
Выбачайце, але цікава даведацца пра «частку хрысьціянаў», якія АФІЦЫЙНА выкарыстоўваюць назоў «Каляды». :) Каляды ў хрысьціянстве наогул трэба разумець хутчэй як сьвяточны ПЭРЫЯД, а ня дзень, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос.
--[[Удзельнік:Ihar Baranouski|Ihar Baranouski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ihar Baranouski|гутаркі]]) 00:08, 16 студзеня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Божае Нараджэньне».