Ангелюс Сылезіюс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д Рэдагаваньні 37.212.61.119 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 18:
| Сайт =
}}
'''Ангелюс Сылезіюс''', '''Сылескі Анёл (пасланец)''' ({{мова-de|Angelus Silesius}}, уласнае імя ''Ёган Шэфлер'', {{мова-de|Johannes Scheffler}}, [[25 сьнежня]] [[1624]], [[Уроцлаў|Брэслаў]], цяпер [[Уроцлаў]], [[Сылезія]] — [[9 ліпеня]] [[1677]], тамсама) — нямецкі паэт-містык.
'''Ангелюс Сілезіюс''' (лат. Angelus Silesius - «Сілезкі Вястун») – псеўданім, сапраўднае імя - Ёган Шэфлер (ням. Johannes Scheffler) (25.12.1624 - 09.07.1677), нямескі мысліцель-містык, майстар філасоўскага афарызму ў паэтычнай форме.
 
== Асоба і жыццё ==
== Біяґрафія ==
Нарадзіўся ў 1624 годзе ў Брэслаўле (цяпер польскі горад Уроцлаў), дзе вучыўся ў гімназіі. З 1643 года вучыўся ў Стразбургу, Лейдане і Падуе. З маленства пачаў цікавіцца творамі Я. Бёме, М. Экхарта і іншых прадстаўнікоў нямецкай містычнай традыцыі, быў асабіста блізкім да містыкаў, якія з боку ад афіцыйнай тэалогіі шукалі сінтэзу паміж пантэістычна зразуметай ідэяй Бога і натурфіласоўскай карцінай сусвету (А. фон Франкенберг, Д. Чапко). У 1648 годзе падуанскі ўнівэрсітэт надзяляе яго ступенню доктара філасофіі і медэцыны. З лістапада 1649 да канца 1652 ён быў лейб-медыкам герцага Сільвія Німрода ў Эльсе (тагачасная Прусія), а 12 чэрвеня 1653 года ў брэслаўльскім касцёле святога Мацвея прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ангелюса. У 1654 ён быў назначаны імператарскім прыдворным медыкам, у лютым 1661 прыняты ў ордэн Мінарытаў і 21 траўня таго самага года пасвячаны ў Нэйсе ў сан святара. У 1664 годзе Ангелюс быў назначаны маршалам (старэйшым гофмейстарам) і дарадчыкам князя-біскупа ў Брэслаўле. Памёр 9 чэрвеня 1677 годзе ў кляштары святога Мацвея.
Сын польскага шляхціча й немкі нарадзіўся ў [[Уроцлаў|Брэславе]] (цяпер Уроцлаў). Сапраўдным імем пісьменьніка было '''Ёган Шэфлер''', але шырокую творчую вядомасьць ён набыў пад псэўданімам ''Angelus Silesius'' (Сылескі пасланец), пад якім публікаваліся яго творы. У [[1618]] яго бацька пераехаў з [[Кракаў|Кракава]] ў [[Уроцлаў|Брэслаў]], атрымаўшы тутэйшае грамадзянства. Будучы выхаваным на лютэранскіх каштоўнасьцях, Ёган атрымаў адукацыю навукоўца й фізыка. У [[1652]] перайшоў у [[каталіцтва]]. Праз два гады атрымаў пасаду галоўнага навукоўца пры двары Фэрдынанда ІІІ. У [[1661]] працаваў у якасьці сьвятара й стаў намесьнікам біскупа Брэслава. Памёр там жа ў кляштары сьвятога Мацьвія.
 
== Творы ==
У [[1657]] апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай ''Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche'' ([[1657]]), два зь якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных сьпеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга ''Geistreiche Sinn-und Schluss-reime'' ([[1657]]), якая ў [[1674]] выйшла другім выданьнем пад назвай ''Cherubinischer Wandersmann'' (Херувімскі вандроўнік).
Ангелюс стаў вядомы дзякуючы сваім духоўным вершам, якіх было больш за 200, і некалькі кароткіх маральных твораў, напісаных у вершаванай форме. Яго натхнёныя вершы складзены ў творы “Heilige Seelenlust oder Geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche” (Брэслаўль, 1657; дапоўнена ў 1668; новае выданне Аўрбахера, Мюнхен, 1826). Рыфмаваныя маральныя павучэнні Ангелюса Сілезіюса, якія выдадзены спачатку пад тытулам “Cherubinischer Wandersmann oder Geistreiche Sinn und Schlussreime” (Вена, 1657) і потым дапоўненая шостай кнігай (Глац,1674), напісаны высакамоўным стылем і вытанчанай формай. Крыніцамі яго выразаў паслужылі ў большай часцы думкі з твораў Яна Таўлера, благаслаўлёнага Яна Руісбрэка, св. Бонавентуры, св. Бэрнарда і св. Аўгустына.
 
== Ідэі ==
Носьбіт філязофскае традыцыі Экхарта, Таўлера, Бёмэ, Анґэлюс Сылезіюс ператварае яе ў паэтычнай форме. Ён не прытрымліваецца рамкаў вызначэньняў, уласьцівых пэўнаму веравызнаньню, паколькі для яго Бог ёсьць нешта невызначальнае. Чалавек мізэрны ў параўнаньні са Стваральнікам, але менавіту ў Ім, створаным па вобразу й падабенству Яго, Бог можа сазіраць Самога Сябе. Таму чалавек мусіць адмовіцца ад самога сябе, зрачыся ад свайго «Я», каб стаць тым, хто ён ёсьць насамрэч — вечным адлюстраваньнем Дэміўрга-Тварца. Нагэтулькі радыкальны пункт гледжаньня, блізкі па свайму сэнсу [[нэаплатанізм]]у, асуждаўся каталіцкай царквой. ''«Херувімскі вандроўнік»'' аказаў значны ўплыў на шматлікіх нямецкіх паэтаў, у тым ліку Шапэнгаўэра, і быў у наступстве прызнаны аднім з найцудоўнейшых праяваў вольнага ад якіх-кольвек умоўнасьцяў [[містыцызм]]у.
У цэнтры рэфлексій Ангелюса Сілезіюса стаіць навука аб невычэрпным, таямнічым чалавечым «я», унутры якога знаходзіцца асноўны цэнтр сусвету, «філасоўскі камень» («Cherubinischer Wandersmann», кн. ІІІ, 118). Гэтае «я» ставіць і прымае рэальнасць часу і прастору: «Не ты – ў прасторы, але прастора – ў табе: калі ты яге вывергнеш, тады вечнасць дадзена табе ўжо тут» (кн. І, 185). У асабістага «я» чалавека ёсць партнёр і субяседнік – касмічнае «Я» Бога, які бясконца яго перавышае і ўсё ж роўнавялікі, незалежны і ўсё ж такі ўзаемазалежны. Бог апісваецца не толькі як валетыўны распарадчык сусветнага парадку, але пераваджна як іманентная і адначасова залімітаваная глыбіня гэтага быцця, «вечная маўчанне», што «не мае волі». Бог і чалавек істотна спалучаныя: «Я ведаю, што без мяне Бог не можа пражыць імгнення; калі я абярнуся ў нішто, Ён павінен па неабходнасці аддаць дух» (кн. І, 8). Любоўнае паміранне Бога ў чалавеку і чалавека ў Богу ёсць, згодна з Ангелюсам Сілезіюсам, сэнс усяго існага. Нароўні з гэтым у яго ёсць вершы і антыпратэстанцкія трактаты, якія больш адпавядаюць норме контррэфармацыйнай рэлігійнасці. Сілезіюс быў зноў «адкрыты» ў эпоху рамантызму і істотна паўплываў на Р. М. Рыльке, Н. А. Бердзяева і іншых рэлігійных мыслітеляў.
 
== Выявы ==