Ангелюс Сылезіюс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
| Сайт =
}}
'''Ангелюс Сілезіюс''' (лат. Angelus Silesius - «Сілезкі Вястун») – псеўданім, сапраўднае імя - Ёган Шэфлер (ням. Johannes Scheffler) (25.12.1624 - 09.07.1677), нямескі мысліцель-містык, майстар філасоўскага афарызму ў паэтычнай форме.
== Асоба і жыццё ==
Нарадзіўся ў 1624 годзе ў Брэслаўле (цяпер польскі горад Уроцлаў), дзе вучыўся ў гімназіі. З 1643 года вучыўся ў Стразбургу, Лейдане і Падуе. З маленства пачаў цікавіцца творамі Я. Бёме, М. Экхарта і іншых прадстаўнікоў нямецкай містычнай традыцыі, быў асабіста блізкім да містыкаў, якія з боку ад афіцыйнай тэалогіі шукалі сінтэзу паміж пантэістычна зразуметай ідэяй Бога і натурфіласоўскай карцінай сусвету (А. фон Франкенберг, Д. Чапко). У 1648 годзе падуанскі ўнівэрсітэт надзяляе яго ступенню доктара філасофіі і медэцыны. З лістапада 1649 да канца 1652 ён быў лейб-медыкам герцага Сільвія Німрода ў Эльсе (тагачасная Прусія), а 12 чэрвеня 1653 года ў брэслаўльскім касцёле святога Мацвея прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ангелюса. У 1654 ён быў назначаны імператарскім прыдворным медыкам, у лютым 1661 прыняты ў ордэн Мінарытаў і 21 траўня таго самага года пасвячаны ў Нэйсе ў сан святара. У 1664 годзе Ангелюс быў назначаны маршалам (старэйшым гофмейстарам) і дарадчыкам князя-біскупа ў Брэслаўле. Памёр 9 чэрвеня 1677 годзе ў кляштары святога Мацвея.