Ангелюс Сылезіюс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Творы ==
Ангелюс стаў вядомы дзякуючы сваім духоўным вершам, якіх было больш за 200, і некалькі кароткіх маральных твораў, напісаных у вершаванай форме. Яго натхнёныя вершы складзены ў творы “Heilige Seelenlust oder Geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche” (Брэслаўль, 1657; дапоўнена ў 1668; новае выданне Аўрбахера, Мюнхен, 1826). Рыфмаваныя маральныя павучэнні Ангелюса Сілезіюса, якія выдадзены спачатку пад тытулам “Cherubinischer Wandersmann oder Geistreiche Sinn und Schlussreime” (Вена, 1657) і потым дапоўненая шостай кнігай (Глац,1674), напісаны высакамоўным стылем і вытанчанай формай. Крыніцамі яго выразаў паслужылі ў большай часцы думкі з твораў Яна Таўлера, благаслаўлёнага Яна Руісбрэка, св. Бонавентуры, св. Бэрнарда і св. Аўгустына.
У [[1657]] апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай ''Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche'' ([[1657]]), два зь якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных сьпеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга ''Geistreiche Sinn-und Schluss-reime'' ([[1657]]), якая ў [[1674]] выйшла другім выданьнем пад назвай ''Cherubinischer Wandersmann'' (Херувімскі вандроўнік).
 
== Ідэі ==