Навука: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат зьмяніў la:Scientia на la:Scientia (ratio)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне -ru, -en, -pl
Радок 1:
[[Файл:Model atomu Bohra be-x-old.svg|міні|320пкс|Разьвіцьцё навукі заснавана на фармулёўцы [[гіпотэза|гіпотэзаў]], якія затым правяраюцца экспэрымэнтальна. Ілюстраваная [[мадэль атаму Бору]] была сьмелай гіпотэзай, якая тлумачыць несумяшчальныя з [[клясычная мэханіка|клясычнай мэханікай]] ўласьцівасьці [[вадарод]]у. Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, але выявілі ейныя некаторыя недахопы, то бок гіпотэза не тлумачыць чыньнікі такіх паводзінаў [[атам]]а, якая прывяла да фармулёўцы тэорыі стварэньня асноваў [[квантавая фізыка|квантавай фізыкі]].]]
'''Наву́ка'''.
'''Наву́ка'''— сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных [[веды|ведаў]] аб [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]]. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку [[Арыстотэль|Арыстотэля]], навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына<ref>Aristotle, [http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus:text:1999.01.0052:book=1:section=981b&highlight=artists%2Cothers «Nicomachean Ethics» 1.981b].</ref>, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь [[філязофія|філязофіяй]]. Пачынаючы з [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.
 
У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то [[Ёган Кеплер]], [[Галілео Галілей]] і [[Ісак Ньютан]], калі яны пачалі распрацоўку законаў [[прырода|прыроды]]. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з [[навуковы мэтад|навуковым мэтадам]], дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку [[фізыка|фізыкі]], [[хімія|хіміі]], [[геалёгія|геалёгіі]] й [[біялёгія|біялёгіі]].
# Сфэра чалавечай дзейнасьці, што выпрацоўвае і тэарэтычна сыстэматызуе [[веды]] пра [[рэчаіснасьць]].
# Абазначэньне асобнай [[галіна ведаў|галіны ведаў]].
 
== Гісторыя ==
Уключае ў сябе ўласна дзейнасьць па атрыманьні новых ведаў, таксама і вынік — суму ведаў.
Навука ў шырокім сэнсе існавала да сучаснай эпохі, і ва многіх гістарычных цывілізацыях, але сучасная навука настолькі розьніца па свайму падыходу й посьпехам у выніках, што цяпер вызначаецца ў строгім сэнсе гэтага тэрміну. Нашмат раней, чым у сучасную эпоху, яшчэ адным важным паваротным пунктам стала разьвіцьцё клясычнай [[натуральная філязофія|натуральнай філязофіі]] ў [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкім сьвеце]].
 
=== Перадгісторыя сучаснай навукі ===
[[Файл:Sanzio 01.jpg|міні|180пкс|зьлева|[[Атэнская школа]] працы [[Рафаэль|Рафаэля]]]]
[[Файл:P. Oxy. I 29.jpg|міні|180пкс|Адзін з фрагмэнтаў [[Эўклід]]авай працы «Элемэнты»]]
Назапашваньне ведаў адбываецца са зьяўленьнем [[цывілізацыя|цывілізацыяў]] і [[пісьменнасьць|пісьменнасьці]], то бок вядомыя дасягненьні старажытных цывілізацыяў, як то [[Старажытны Эгіпет|старажытнаэгіпецкай]], [[Мэсапатамія|мэсапатамскай]] і іншых, у розных галінах, аднак ва ўмовах панаваньня міталягічнай і перадрацыянальнай сьвядомасьці гэтыя посьпехі не выходзілі за эмпірычныя й практычныя рамкі. Гэтак, напрыклад, [[Старжытны Эгіпет]] славіўся сваімі ведамі ў галіне [[геамэтрыя|геамэтрыі]], але калі ўзяць старажытнаэгіпецкі падручнік геамэтрыі, то там можна ўбачыць толькі набор практычных рэкамэндацыяў для каморніка, выкладзеных дагматычным чынам. Паняткі, [[тэарэма|тэарэмы]], [[аксіёма|аксіёмы]] й асабліва доказы ў ім зусім адсутнічаюць.
 
Можна лічыць, што падмурак клясычнай навукі быў закладзены ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], пачынаючы прыкладна з [[VI стагодзьдзе да н. э.|VI стагодзьдзя да н. э.]], калі на зьмену міталягічнаму [[мысьленьне|мысьленьню]] ўпершыню прыйшло мысьленьне рацыяналістычнае. Эмпірыя, шмат у чым запазычаная грэкамі ў эгіпцянаў і [[Бабілён|бабілянянаў]], дапаўняецца [[Мэтадалёгія навукі|навуковай мэтадалёгіяй]], як то ўсталёўваюцца правілы [[лёгіка|лягічных]] развагаў, уводзіцца панятак [[гіпотэза|гіпотэзы]], зьяўляецца цэлы шэраг геніяльных прасьвятленьняў, як то тэорыя [[атамізм|атамізму]]. Асабліва важную ролю ў распрацоўцы й сыстэматызацыі як мэтадаў, гэтак і саміх ведаў згуляў [[Арыстотэль]]. Адрозьненьне антычнай навукі ад сучаснай складалася ў ейным абстрактным характары, то бок панятак [[экспэрымэнт|экспэрымэнту]] ў іх адсутнічаў, а навукоўцы не імкнуліся злучаць навуку з практыкай, за рэдкімі выключэньнямі. Збольшага, гэта тлумачыцца тым, што грэцкая [[філязофія]] меркавала, што гісторыя цыклічна паўтараецца, і разьвіцьцё навукі бессэнсоўна, бо яно непазьбежна скончыцца крызісам гэтай навукі.
 
Распаўсюджаньне ў [[Эўропа|Эўропе]] [[хрысьціянства]] скасавала погляд на гісторыю, як на паўтаральныя пэрыяды й стварыла высокаразьвітую багаслоўскую навуку, пабудаваную на правілах лёгікі. Аднак, пасьля [[Вялікая схізма|падзелу цэркваў]] у [[1054]] годзе, у заходняй частцы абвастрыўся крызіс [[тэалёгія|тэалёгіі]]. Тады цікавасьць да эмпірычнага оку навукі была цалкам адкінута, а навука стала зводзіцца да тлумачэньня аўтарытэтных тэкстаў і разьвіцьця фармальна-лягічных мэтадаў у асобе [[схалястыка|схалястыкі]]. Аднак працы антычных навукоўцаў, якія атрымалі статус аўтарытэтных данесьлі асновы антычнай навукі да [[Новы Час|Новага Часу]], паслужыўшы рэальным падмуркам, на якім быў закладзены будынак сучаснай навукі<ref>Edward Grant, «When Did Modern Science Begin?», American Scholar, 1997, v. 66, issue 1, Page 105.</ref>.
 
=== Зараджэньне сучаснай навукі ===
[[Файл:1543,AndreasVesalius'Fabrica,BaseOfTheBrain.jpg|міні|140пкс|Анатамічныя дасьледаваньні [[Андрэас Вэзаліюс|Вэзаліюса]] аднавілі цікавасьць да будовы чалавечага цела.]]
Сучаснае экспэрымэнтальнае [[прыродазнаўства]] зарадзілся толькі ў канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Ягонае зьяўленьне было падрыхтавана пратэстанцкай [[Рэфармацыя|Рэфармацыяй]] і каталіцкай [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыяй]], калі пад пытаньне былі пастаўлены самыя асновы сярэднявечнага сьветапогляду. Гэтак жа як [[Мартын Лютэр]] і [[Жан Кальвін]] перапрацавалі рэлігійныя дактрыны, працы [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] й [[Галілео Галілея]] прывялі да адмовы ад [[астраномія|астраноміі]] [[Пталямэй|Пталямэю]], а працы [[Андрэас Вэзаліюс|Андрэаса Вэзаліюса]] й ягоных пасьлядоўнікаў унесьлі істотныя папраўкі ў [[мэдыцына|мэдыцыну]]<ref> Leonard C. Bruno (1989), «The Landmarks of Science». ISBN 0-8160-2137-6</ref>. Гэтыя падзеі паклалі пачатак працэсу, які цяпер мае назоў навуковай рэвалюцыі.
 
Тэарэтычнае абгрунтаваньне новай навуковай мэтодыкі належыць [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсісу Бэкану]], які абгрунтаваў у сваім «Новым арганоне» пераход ад традыцыйнага дэдуктыўнага падыходу, то бок ад агульнай абстрактнай здагадкі ці аўтарытэтнага меркаваньня да прыватнага факту, да падыходу індуктыўнасьці. Зьяўленьне сыстэмаў [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарта]] й асабліва працы [[Ісак Ньютан|Ньютана]], якія былі цалкам пабудаваны на экспэрымэнтальным веданьні, засьведчылі канчатковы разрыў мэтадаў і падыходаў да навукі. Апублікаваньне у [[1687]] годзе «[[Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі|Матэматычных пачаткаў натуральнай філязофіі]]» працы Ісака Ньютана стала кульмінацыяй навуковай рэвалюцыі й спарадзіла ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] беспрэцэдэнтны ўсплёск цікавасьці да навуковых публікацыяў.
 
=== Эпоха Асьветы ===
Разам з [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзем]] прыйшла «[[Асьветніцтва|эпоха Асьветы]]». На базе навукі, створанай Ньютанам, Дэкартам, [[Блез Паскаль|Паскалем]] і [[Готфрыд Ляйбніц|Ляйбніцам]], адбывалася разьвіцьцё сучаснай [[матэматыка|матэматыкі]] й прыродазнаўства новымі пакаленьнямі навукоўцаў.
 
Навуковая рэвалюцыя ў [[прыродазнаўства|прыродазнаўстве]] прывяла да пераменаў у філязофіі й [[грамадзкія навукі|грамадзкіх навуках]], разьвіцьцё якіх у гэты пэрыяд перастала залежаць ад багаслоўскіх спрэчак. [[Імануіл Кант]] і [[Дэйвід Юм]] паклалі пачатак сьвецкай філязофіі, а [[Вальтэр]] і распаўсюджваньне [[атэізм]]у цалкам адхілілі царкву ад вырашэньня філязофскіх пытаньняў для ўсё больш шматлікіх плястоў насельніцтва Эўропы. Працы [[Эдам Сьміт|Эдама Сьміта]] заклалі асновы сучаснай [[эканоміка|эканомікі]], а [[Амэрыканская рэвалюцыя|амэрыканская]] й [[Француская рэвалюцыя|француская рэвалюцыі]] стварылі сучаснае палітычнае ўладкаваньне сьвету.
 
=== Сучасны стан ===
[[Файл:Trinity Test Fireball 25ms.jpg|міні|140пкс|справа|Першы выбух [[ядзерная зброя|атамнай бомбы]]]]
Новыя навуковыя веды вельмі рэдка прыводзяць да вялізных зьменаў у нашым разуменьні. На думку псыхоляга [[Кейт Станавіч|Кейта Станавіча]], гэта можа быць за празмернага выкарыстаньня [[СМІ]] такіх словаў, як то «прарыў», што вядзе ўяўленьня грамадзкасьцю таго, што навука стала даказвае ўсё, што ён лічыў сапраўды ілжывым<ref>Stanovich, Keith E. (2007). How to Think Straight About Psychology. Boston: Pearson Education. pp 119–138. ISBN 978-0-205-68590-5.</ref>. Незважаючы на тое, што ёсьць такія вядомыя выпадкі, як то [[Агульная тэорыя рэлятыўнасьці|тэорыя рэлятыўнасьці]], якая патрабуе поўнага пераасэнсаваньня будовы сьвету, у асноўным гэта ёсьць крайнім выключэньнем. Веды ў галінах навукі дасягаюцца шляхам паступовага сынтэзу інфармацыі з розных экспэрымэнтаў, рознымі дасьледчыкамі, у розных галінах навукі, гэта больш падобна на ўзыходжаньне, чым скачок<ref>Stanovich, Keith E. (2007). How to Think Straight About Psychology. Boston: Pearson Education. p 123. ISBN 978-0-205-68590-5.</ref>. Тэорыі адрозьніваюцца па ступені, у якой яны былі правераныя, а таксама іхнага прызнаньня ў навуковых колах і супольнасьцях<ref>Fleck, Ludwik (1979). Trenn, Thaddeus J.; Merton, Robert K. eds. «Genesis and Development of a Scientific Fact». Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-25325-2.</ref>. Напрыклад, [[геліяцэнтрычная тэорыя]], [[тэорыя эвалюцыі]], і [[мікробная тэорыя]] да гэтага часу носіць назву «тэорыя», хоць на практыцы яны лічацца сапраўднымі<ref>Dawkins, Richard; Coyne, Jerry (2005-09-02). [http://www.guardian.co.uk/science/2005/sep/01/schools.research «One side can be wrong»]. The Guardian</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Science}}
* [http://www.nature.com/news/ Навуковы часопіс «Nature»]
* [http://www.newscientist.com/ Навуковы часопіс «New Scientist»]
* [http://www.sciencedaily.com/ Навуковы часопіс «Science Daily»]
* [http://undsci.berkeley.edu/index.php «Як працуе навука»]. Унівэрсытэт Каліфарнійскага музэю палеанталёгіі
 
[[Катэгорыя:Навука| ]]