Якуб Гейштар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 33:
Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, вучыўся на юрыдычным факультэту Пецярбургскага ўнівэрсітэта. У якасці члена Ковенскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы, у 1859 годзе напісаў і выдаў за мяжой свой першы публіцыстычны твор — «Голас шляхціца да сваіх сабратаў пра сялянскую свабоду й уласнасць». Па палітычных перакананнях падтрымліваў групоўку «белых», быў адным з кіраўнікоў «белае» партыі на беларуска-літоўскіх землях. Узначальваў "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы", утвораны пасля сумнавядомага перавароту ў паўстанцкай арганізацыі.
 
Выступаў супраць Каліноўскага і іншых рэвалюцыйных дэмакратаў, якія намагаліся павернуць паўстанне на шлях аграрнай рэвалюцыі. Арыштаваны ў Ліпені 1863 г. Спярша высланы ва Уфу, але затым вернуты для дадатковага следства й сасланы на 12 год катаргі ў Сыбір. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Спярша жыў у [[Сувалкі|Сувалках]], пазьней у [[Варшава|Варшаве]], дзе ў 1882 годзе заклаў антыкварную кнігарню. Пакінуў пасьля сябе ўспаміны — каштоўную крыніцу па гісторыі паўстаньня 1863—1864 гадоў.