Паўднёвы Трыкутнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 26:
| заўвагі =
}}
'''Паўднёвы Трыкутнік''' ({{lang-la|Triangulum Australe, TrA}}) — невялікае [[сузор’е]] ў паўднёвым нябесным паўшар’і. Прыстаўку «Паўднёвы» сузор’е атрымала, бо ў паўночным паўшар’і ўжо было сузор’е [[Трыкутнік]]. Абодва сузор’і атрымалі назву паводле трохкутнай формы, якую ўтвараюць няйярчэйшыя зоркі. Упершыню сузор’е было нанесенае на мапу пад назвай {{мова|la|Triangulus Antarcticus}} [[Пэтэр Плянцыюс|ПэтэрПэтрам Плянцыюсам]] у 1589 годзе, а цяперашнюю назву сузор’е набыла ў працы [[Ёган Баер|Ёгана Баера]] «[[Уранамэтрыя]]» (1603). У 1756 годзе [[Нікаля Люі дэ Лякайль]], францускі вандроўнік і астраном, нанёс на мапу і даў імёны найярчэйшым зоркам паводле [[Абазначэньні Баера|абазначэньняў Баера]].
 
[[Атрыя|Альфа Паўднёвага Трыкутніка]], зорка, вядомая пад назвай «Атрыя» — другі паводле зорнай велічыні [[яркі гігант|аранжавы гігант]] і найярчэйшая зорка ў сузор’і. Трыкутнік дапаўняюць [[Зорка клясы A галоўнай пасьлядоўнасьці|два белыя карлікі]]: [[Бэта Паўднёвага Трыкутніка|Бэта]] і [[Гама Паўднёвага Трыкутніка|Гама Паўднёвага Трыкутніка]]. Хоць сузор’е і ляжыць на нябеснай сфэры ў [[Млечны Шлях|Млечным Шляху]] і ўтрымлівае шмат зорак, але [[Аб’ект глыбокага космасу|аб’екты глыбокага космасу]] не прыцягваюць да сябе значнай увагі. Адметнымі аб’ектамі сузор’я зьяўляюцца [[расьсеяная зорная скупнасьць|расьсеяная скупнасьць]] [[NGC 6025]] і [[плянэтарная туманнасьць]] [[NGC 5979]].