Уладзімер Хільмановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
untagged isolated.
Радок 3:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Каменка (вёска, Шчучынскі раён)|Каменка]] [[Шчучынскі раён|Шчучынскага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Працаваў у [[Горадня|Горадні]] настаўнікам, навуковым супрацоўнікам [[Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі|Беларускага дзяржаўнага музэя гісторыі рэлігіі]]. Скончыў асьпірантуру пры катэдры тэорыі і гісторыі беларускай культуры [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы]]. Працаваў на Гарадзенскім абласным тэлебачаньні. Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасьці» (выйшла 10 кніг, [[Шчэцін]], [[2001]]—[[2006]]), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацыяў. Актыўны дзеяч грамадзка-палітычнага руху з [[1987]] году. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадзкай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаваньне моладзі» ([[1989]]). Стаяў ля вытокаў стварэньня Гарадзенскай асацыяцыі маладых навукоўцаў «Віт» ([[1995]]), Гарадзенскага рэгіянальнага цэнтру інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў «Трэці сектар» ([[1996]]), адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае. Сябра ГА [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]] і іншых. Друкаваўся ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Футбол Беларуси», «[[Прессбол]]», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 году стала друкуецца ў беластоцкай газэце «[[Ніва (газэта)|Ніва]]» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка ([[Вільня]], [[2007]]).
 
{{ізаляваны артыкул}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Хільмановіч, Уладзімер}}