Аляксандар II: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 61:
'''Аляксандар II Мікалаевіч''' (29 (17) красавіка 1818, [[Масква]] — 13 (1) сакавіка 1881, [[Санкт-Пецярбург]]) — расейскі імпэратар (1855—1881), цар польскі, вялікі князь фінляндзкі з роду [[Раманавы]]х. 19 лютага 1861 году адмяніў [[прыгоннае права]]. Быў сьмяротна паранены ў выніку выбуху бомбы, якую кінуў [[Ігнат Грынявіцкі]].
 
Будучы імпэратар выхоўваўся пад кіраўніцтвам генэралаў ды паэта [[Васіль Жукоўскі|Васіля Жукоўскага]]. У 1837 годзе пасьля пасьпяховай здачы іспытаў Аляксандар скончыў адукацыю. Каб на свае вочы паглядзець на становішча ў імпэрыі ён накіраваўся па 29 губэрнях ад Заходняй Сыбіры да Каўказу. Увесну наступнага году ён накіраваўся за мяжу, наведаў Швэцыю, Данію, Нідэрлянды, Ангельшчыну, Прусію, Сардзінію, Нэапаль ды іншыя краіны. За мяжой ён не толькі пазнаёміўся з іншаземнымі парадкамі, але і сустрэў сваю будучую жонку - — Марыю Гесэн-Дармштацкую, зь якой абвянчаўся ўвесну 1841 году. Пасьля Крымскай вайны Аляксандар II вырашыў правесьці шырокія дзяржаўныя ды грамадзкія рэформы. Самай важнай была адмена прыгоннага права. Пасьля некалькіх год падрыхтоўкі ў 1861 годзе быў выдадзены Маніфэст, згодна якога паны больш не мелі права ўласнасьці на сялян, не маглі караць іх. Самі сяляне цяпер атрымлівалі асабістую свабоду, маглі набываць зямлю ва ўласнасьць. Практычна адмена прыгоонага права расьцягнулася на гады, дзяржаве ды панам яна была карысная, бо апошнія атрымлівалі грашовую кампэнсацыю. Сяляне павінны былі выкупіць зямлю, якую дзяржава прадавала ім у крэдыт пад вялікія працэнты.
Палітыка Аляксандра II у дачыненьні да губэрняў, якія раней уваходзілі ў Рэч Паспалітую, была больш лібэральнай, чым у ягонага папярэдніка Мікалая I. 26 жніўня 1856 Аляксандар II падпісаў Маніфэст, згодна якога удзельніка [[Паўстаньне дзекабрыстаў|паўстаньня дзекабрыстаў]] дазвалялася вярнуцца з сыбірскай ссылкі.У 1856 годзе ён адмяніў тут ваеннае становішча, а ў траўні гэтага году аб’явіў амністыю эмігратам, якія ўдзельнічалі ў [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньні 1830—1831 гадоў]], а ў верасьні памілаваў большую частку сасланых у Сыбір. 28 сьнежня 1857 Аляксандар II падпісаў загад пра пабудову першай чыгуначнай сеткі ў Расеі, 11 красавіка прыняты [[Герб Расейскай імпэрыі|Дзяржаўны герб Расейскай імпэрыі]]. У 1858 годзе праведзеная паштовая рэформа, выпушчаная першая расейская паштовая парка. Зацьверджаны Дзяржаўны чорна-жоўта-белы сьцяг. У 1863 годзе ў Царстве Польскім пачалася [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньне]], якое было жорстка задушанае ў наступным годзе. Кіраўнікі паўстаньня [[Рамуальд Траўгут]], Р.Краеўскі, Р.Жулінскі ды іншыя былі павешаныя ў Варшаўскай цэнтралі.
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭГБ|1к}}
* Российская корона : князья, цари, императоры : [иллюстрированная энциклопедия / М. Анашкевич и др.]. – Москва : Ридерз Дайджест, 2009. — 319 с. 41500 экз. ISBN 978-5-89355-330-7.{{ref-ru}}
* Пчелов Е. В., Чумаков В. Т. Правители России от Юрия Долгорукого до наших дней. — 3-е изд., испр. и доп. — М.:"Грантъ", 1999. — 280 с ISBN 5-89135-090-4 5000 экз.
* Российская корона : князья, цари, императоры : [иллюстрированная энциклопедия / М. Анашкевич и др.]. — Москва : Ридерз Дайджест, 2009.  — 319  с. 41500 экз. ISBN 978-5-89355-330-7.{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскве]]