Паўкопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 5:
Доўгі час польскія гісторыкі лічылі паўкопку непаўнавартаснай манэтай з-за заніжанай [[проба|пробы]] [[срэбра]]. Таму меркавалася, што яе выбівалі па прымусовым [[курс]]е, для крэдытаваньня войска з абавязальніцтвам далейшага абмену іх на паўнавартасныя эўрапейскія талеры. Аднак на думку беларускіх дасьледчыкаў [[нумізматыка|нумізматыкі]], паўкопкі вельмі рэдка сустракаюцца ў [[скарб (манэтны)|скарбах]], таму магчыма, што яны ня трапілі ў абарачэньне, а выкарыстоўвалія як [[памятныя манэты]] для падарункаў на вялікакняжацкім двары. Паўкопкі вядомыя ў 2-х варыянтах.
 
1) [[Авэрс]] — [[манаграма]] Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-64. Унізе адзнака наміналу ХХХ ([[грош]]аў). [[РэверсРэвэрс (нумізматыка)|Рэвэрс]] — [[гэральдычны шчыт]] падобны да ангельскага з [[герб]]амі [[Польшча|Польшчы]] (Арол), ВКЛ (Пагоня), [[Кіеўскае княства|Кіеўскага княства]] ([[архангел]] Міхаіл), [[Жмудзь|Жмудзі]] (мядзьведзь), [[Валынь|Валыні]] (крыж). Пасярэдзіне — малы ангельскі шчыт з гербам роду [[Сфорцы|Сфорцаў]] (зьмяя).
 
2) Авэрс — партрэт Жыгімонта ІІ Аўгуста ў кароне павернуты ўправа. Рэверс — манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-65. Унізе адзнака наміналу 30 (грошаў). На сёняшні дзень вядомыя два асобнікі манэты гэтага варыянту.