Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Хрысьціянства; дададзеная Катэгорыя:Божае Нараджэньне з дапамогай [[...
д →‎Гісторыя: гэта хутчэй неэнцыкляпэдычна
Радок 5:
 
== Гісторыя ==
{{Неаб’ектыўнаНеэнцыкляпэдычна|разьдзел}}
[[Файл:Rastvo_1746.jpg|рамка|Раство Хрыстова, Латыгаўскі майстар, 1746.]]
Збавіцель сьвету, Гасподзь наш [[Ісус Хрыстос]], нарадзіўся ад [[Дзева Марыя|Прачыстае Дзевы Марыі]] падчас праўленьня рымскага імпэратара ([[кесар]]а) [[Актавіян Аўгуст|Актавіяна Аўгуста]]. Паводле загаду кесара ў імпэрыі праводзіўся ўсенародны перапіс. [[Палестына]], якая была пад уладай цара [[Ірад]]а, таксама падначальвалася [[Рым]]у, таму ўсе яе жыхары, згодна звычаю, павінныя былі адправіцца ў вызначаныя кожнаму калену, племені й роду прабацькоўскія мясьціны, каб унесьці свае імёны ў сьпіс рымскіх падданых. Дзева Марыя і заручаны зь Ёю [[праведны Ёсіф]] былі з роду цара Давіда і пайшлі з [[Назарэт]]у ў Давідаў горад [[Бэтлеем]]. Гарады гэтыя й цяпер можна знайсьці на мапе [[Палестына|Палестыны]]. З прычыны сваёй беднасьці й вялікай колькасьці народу ў горадзе яны не змаглі прыпыніцца ў гасьцініцы і вымушаныя былі разьмясьціцца ў вапняковай пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх абставінах, ня маючы ня толькі зямной велічы, але звычайных умоваў, апоўначы па субоце (як апавядае царкоўнае паданьне) Прасьвятая Дзева нарадзіла Богадзіця. Яна сама спавіла Яго і паклала ў ясьлі, прызначаныя для кармленьня скаціны.