Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, артаграфія
Радок 17:
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|25|8|1991|1}}
| дата спыненьня існаваньня =
| тып = выканаўчая
| юрыдычны статус = дзяржаўная ўстанова
| мэта = правядзеньне выбараў
| штабкватэра = [[Менск]], вул. Савецкая, д. 11
| месцазнаходжаньне =
| каардынаты =
| дзейнічае ў рэгіёнах =
| сяброўства =
| афіцыйныя мовы =
| генэральны сакратар =
| пасада кіраўніка = Старшыня
| імя кіраўніка = [[Лідыя Ярмошына]]
| пасада кіраўніка 2 = Намесьнік
| імя кіраўніка 2 = [[Вадзім Іпатаў]]
| пасада кіраўніка 3 = Сакратар
| імя кіраўніка 3 = [[Мікола Лазавік]]
| пасада кіраўніка 4 =
| імя кіраўніка 4 =
| асноўныя асобы =
| кіроўны орган =
| матчыная кампанія =
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт = 46,3 мільярдаў [[Беларускі рубель|рублёў]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 27 сьнежня 2010| url = http://www.pravo.by/WEBNPA/text.asp?RN=h10900073| загаловак = Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 20 красавіка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref> ([[2010]] год; 15,5 мільёнаў [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.nbrb.by/bel/statistics/ForexMarket/AvrExRate/?yr=2010| загаловак = Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь]]| дата = 20 красавіка 2011 | мова = | камэнтар = Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра}}</ref>)
| колькасьць супрацоўнікаў = 20
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://rec.gov.by rec.gov.by]
| заўвагі =
| колішняя назва =
}}
'''Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь'''  — вышэйшая [[дзяржаўная ўстанова]] [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]], якая займаецца правядзеньнем [[Выбары|выбараў]] у Беларусі і кантролем за іх хадой.
 
== Утварэньне і дзейнасьць ==
Складаецца з 12 асобаў зь ліку грамадзянаў Беларусі, першая палова якіх прызначаецца прэзыдэнтам, а другая  — [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Радаю Рэспублікі]]. Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 год ад вызначэньня 8 чальцоў камісіі, бо пасяджэньні зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці прынамсі 2/3 ад агульнага складу. Са згоды Рады Рэспублікі прэзыдэнт прызначае старшыню камісіі, што ў сваю чаргу прапануе вылучэнцаў на пасады свайго намесьніка й сакратара. Таксама прэзыдэнт можа адзінаасобна здымаць чальцоў камісіі з пасадаў ды вызначае колькасьць яе супрацоўнікаў. Пасяджэньні склікаюцца старшынёю камісіі ды на патрабаваньне траціны іншых чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў, а пры іх роўнасьці перавагу мае голас старшыні.
 
== Паўнамоцтвы ==
Паводле артыкулу 33 [[Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь|Выбарчага кодэксу]] ЦВК мае паўнамоцтвы на:
* ладжаньне выбараў ды агульнадзяржаўных [[рэфэрэндум]]аў;
* нагляд за выкананьнем заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, адкліканьні дэпутата й чальца Рады Рэспублікі;
* тлумачэньне выбарчага заканадаўства;
* зварот да заканадаўцаў з прапановаю аб зьмене й тлумачэньні выбарчага заканадаўства;
* кіраваньне дзейнасьцю выбарчых камісіяў;
* разгляд справаў ніжэйшых камісіяў;
* утварэньне выбарчых акругаў на выбарах у [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палату прадстаўнікоў]] і вызначэньне сярэдняй колькасьці выбарцаў у тых акругах;
* утварэньне ўчасткаў для галасаваньня за мяжою зь іх прыпіскаю на прапанову [[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных справаў]] да выбарчых акругаў у Беларусі;
* улік вылучэнцаў на пасады чальцоў Рады Рэспублікі й прэзыдэнта ды ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за іх вылучэньне ды адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
* забесьпячэньне роўных прававых умоваў перадвыбарчай дзейнасьці вылучэнцаў;
* вызначэньне парадку выкарыстаньня [[Сродкі масавай інфармацыі|сродкаў масавай інфармацыі]] напярэдадні выбараў;
* вызначэньне й разьмеркаваньне выдаткаў на правядзеньне выбараў, рэфэрэндуму ды адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
* нагляд за выдаткоўваньнем на выбары грошай [[урад]]у й вылучэнцаў ды апавяшчэньне аб тым Палаты прадстаўнікоў, як і выданьне адпаведнай справаздачы;
* вызначэньне сьпісу выбаршчыкаў, выгляду бюлетэняў ды скрыняў для галасаваньня, пячатак камісіяў ды парадку іх захоўваньня,
* выраб бюлетэняў для прэзыдэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму й забесьпячэньне імі камісіяў вобласьцяў ды Менску;
* прыём паведамленьняў ад урадавых ды [[Грамадзкія арганізацыі|грамадзкіх установаў]] аб ладжаньні выбараў ды рэфэрэндуму;
* нагляд за забесьпячэньнем камісіяў памяшканьнямі, [[транспарт]]ам ды [[сувязь]]зю;
* стварэньне агульнага сьпісу выбаршчыкаў для некалькіх адначасных выбараў ды рэфэрэндуму;
* улік абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Рады Рэспублікі, выданьне іх сьпісаў ды скліканьне першых іх пасяджэньняў;
* падвядзеньне вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў;
* выдачу абранаму прэзыдэнту й чальцам Рады Рэспублікі пасьведчаньняў аб выбраньні;
* прызначэньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбылых;
* разгляд скаргаў на пастановы выбарчых камісіяў;
* разгляд зваротаў грамадзянаў ды ўстановаў наконт выбараў, рэфэрэндуму, адкліканьня дэпутатаў ды чальцоў Рады Рэспублікі;
* абагульненьне ўжытку выбарчага заканадаўства;
* стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму;
* вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў;
* ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых [[дзяржава]]ў ды адпаведнымі [[Міжнародная арганізацыя|міжнароднымі арганізацыямі]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 4 студзеня 2010| url = http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=hk0000370#&Chapter=8| загаловак = Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь| фармат = | назва праекту = | выдавец = Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь| дата = 20 красавіка 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Кіраўніцтва ==
 
* [[Аляксандар Абрамовіч]] (?  — да [[1996]])
* [[Лідыя Ярмошына]] (з [[1996]])
 
== Абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў ==
 
[[10 красавіка]] [[2006 год]]у па выніках [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|прэзыдэнцкіх выбараў]] [[Лідыя Ярмошына]] была ўлучаная ў так званы «[[Чорны сьпіс Эўразьвязу|сьпіс нявыязных]]»: пералік прадстаўнікоў беларускае ўлады, якім забаронены ўезд у краіны [[Эўразьвяз]]у і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаныя Штаты]]  — па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў<ref>[http://zbsb.org/n/252.shtml] //Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»</ref>.
 
== Крыніцы і заўвагі ==