Слова пра паход Ігараў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Беларускія пераклады, крыніца — be:Слова пра паход Ігараў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
беларускія дасьледваньні, крыніца — be:Слова пра паход Ігараў
Радок 27:
== Беларускія пераклады ==
Першы пераклад СПІ, урывак пад назвай «Пеmсня пра князя Ізяслава Полацкага», зрабіў [[Максім Багдановіч]] у [[1910]] годзе. Першы поўны празаічны пераклад СПІ зрабіў [[Янка Купала]] ў [[1911]] годзе, ён жа ў [[1921]] годзе зрабіў і паэтычны пераклад. У [[1922]] годзе выйшаў празаічны пераклад [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] («Хрестоматия белорусской литературы», Вільня). Паэтычныя пераклады СПІ таксама рабілі [[Анатоль Вялюгін]] («Плач Яраслаўны», 1969), [[Рыгор Барадулін]] (1985), [[Віктар Дарашкевіч]] (1985, апубл. 1989) і [[Іван Чыгрынаў]] (1991<ref>«Спадчына». 1991. № 6. — С. 105—110</ref><ref>Зарэмба Л. І. «Слова аб палку Ігаравым» на Беларусі: 800 год выдатнаму помніку літаратуры Кіеўскай Русі // Нар. асвета. 1985. № 9. — С. 48—51.</ref><ref>Воінаў М. М. «Слова пра паход Ігаравы» у беларускіх перакладах // Беларус. літ-ра: Зб. артыкулаў. Гомельскі ун-т. Мінск, 1986. Вып. 14. — С. 99—109.</ref>).
 
== Беларускія дасьледаваньні ==
Бадай меркаваньне [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], выказанае ў «Гісторыі польскай літаратуры ад пачатку яе да цяперашняга часу» (Масква, 1860), што СПІ напісана [[Старабеларуская мова|«беларускай мовай»]], трэба лічыць пачаткам вывучэньня СПІ беларускімі дасьледчыкамі. У [[1911]] годзе, у «Краткой истории белорусской письменности до XV ст.», свае разважаньні пра СПІ зьмясьціў [[Максім Багдановіч]], між іншага ён лічыў, што старажытны твор складзены з калісьці асобных песень.
 
Значны ўклад ў вывучэньне СПІ зрабілі беларускія археолягі [[Эдуард Загарульскі]]<ref>Об одном полоцком сюжете в «Слове о полку Игореве» // Весн. Беларус. ун-та. 1985. Сер. 3. № 3. — С. 75—77.</ref><ref>«Слово…» и западные земли Руси // Неман. 1985. № 8. — С. 157—165.</ref> і [[Георгі Штыхаў]]<ref>Эпізоды гісторыі Полацка ў «Слове аб палку Ігаравым» // Беларус. літ-ра і літаратуразнаўства. Мінск. 1976. Вып. 4. — С. 111—117.</ref><ref>У вусці Нямігі // Мастацтва Беларусі. 1985. № 9. — С. 14—15.</ref>. [[Вячаслаў Чамярыцкі]] выказваў свае разважаньні па «цёмныя месцы» СПІ, [[Леанід Побаль]] выказваў меркаваньне пра лякалізацыю Дудутак згаданых СПІ<ref>Наваколле Менеска на старонках «Слова пра паход Ігаравы»</ref>. [[Міхаіл Булахаў]] апублікаваў агляд славянскіх перакладаў і дасьледаваньняў СПІ, разглядаў фальклёрныя матывы ў СПІ й мове помніка. Найбуйным укладам беларускіх навукоўцаў зьяўляецца энцыкляпэдыя «„Слово о полку Игореве“ в литературе, искусстве, науке»<ref>«Слово о полку Игореве» в литературе, искусстве, науке: Краткий энциклопедический словарь. — Мн., 1989.</ref>, укладзеная Міхаілам Булахавым, і бібліяграфія работаў пра СПІ на беларускай мове, укладзеная [[Людміла Зарэмба|Людмілай Зарэмба]]<ref>Слово о полку Игореве: Библиографический указатель (1968—1987) / Сост. Н. Ф. Дробленкова, Л. В. Соколова, Ю. В. Пелешенко и Л. И. Зарембо. — Л., 1991.</ref>.
 
== Літаратура ==