Розьніца паміж вэрсіямі «Слова пра паход Ігараў»

Беларускія пераклады, крыніца — be:Слова пра паход Ігараў
(Беларускія пераклады, крыніца — be:Слова пра паход Ігараў)
Усе сёньняшнія тэксты СПІ грунтуюцца на выданьні [[1800]] падрыхтаваным Мусіным-Пушкіным, копіі зьнятай для [[Кацярына II|Кацярыны II]] у [[1795]], выпісках зробленых [[Аляксей Маліноўскі|А. Ф. Маліноўскім]] і [[Мікалай Карамзін|М. М. Карамзіным]]. Значэньне таксама мае зроблены для Кацярыны II пераклад СПІ, які рабіўся ня з копіі, а з арыгіналу рукапісу.
 
== Аўтар СПІ ==
Гіпотэзы рознай ступені доказнасьці аб тым, хто мог бы быць яго аўтарам высоўваюцца практычна на працягу ўсіх дзьвюх стагодзьдзяў з часу публікацыі СПІ. Практычна ўсе вядомыя па летапісе дзяячы канца XII ст. залічаліся ў магчымыя аўтары. Са сваімі вэрсіямі выступалі ня толькі філёлягі й гісторыкі, але таксама й шматлікія аматары, пісьменьнікі, публіцысты. СПІ як усё вялікае прыцягвае да сябе ўвагу разнастайных маргіналаў, былі спробы чытаць яго нават па-хазарску.
 
 
Нягледзячы на ўсе гэтыя сьведчаньні безгрунтоўнасьці вэрсіі аб СПІ як падробцы XVIII ст., дадзеная вэрсія стала выключна карысным стымулам у справе дасьледаваньня помніка.
 
== Беларускія пераклады ==
Першы пераклад СПІ, урывак пад назвай «Пеmсня пра князя Ізяслава Полацкага», зрабіў [[Максім Багдановіч]] у [[1910]] годзе. Першы поўны празаічны пераклад СПІ зрабіў [[Янка Купала]] ў [[1911]] годзе, ён жа ў [[1921]] годзе зрабіў і паэтычны пераклад. У [[1922]] годзе выйшаў празаічны пераклад [[Максім Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] («Хрестоматия белорусской литературы», Вільня). Паэтычныя пераклады СПІ таксама рабілі [[Анатоль Вялюгін]] («Плач Яраслаўны», 1969), [[Рыгор Барадулін]] (1985), [[Віктар Дарашкевіч]] (1985, апубл. 1989) і [[Іван Чыгрынаў]] (1991<ref>«Спадчына». 1991. № 6. — С. 105—110</ref><ref>Зарэмба Л. І. «Слова аб палку Ігаравым» на Беларусі: 800 год выдатнаму помніку літаратуры Кіеўскай Русі // Нар. асвета. 1985. № 9. — С. 48—51.</ref><ref>Воінаў М. М. «Слова пра паход Ігаравы» у беларускіх перакладах // Беларус. літ-ра: Зб. артыкулаў. Гомельскі ун-т. Мінск, 1986. Вып. 14. — С. 99—109.</ref>).
 
== Літаратура ==
* [http://arche.bymedia.net/2001-2/kinan201.html Эдвард Кінан. Слова пра тое, як Яраслаў, князь галіцкі, у султанаў страляў // ARCHE № 2(16)-2001.]
* [http://arche.bymedia.net/2001-6/num601.html Юры Пацюпа. Як Эдвард Кінан выбіў Богу вокны // ARCHE № 6(20)-2001.] (zip)
 
== Крыніцы й заўвагі ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
13 280

зьменаў