Мікалай Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя
артаграфія
Радок 5:
|апісаньне =
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|30|11|1907|1}}
|месца нараджэньня = в. [[Грэлікі]], [[Вілейскі павет]]
|дата сьмерці = {{Памёр|8|8|1976|}}
Радок 12:
'''Мікалай Лапіцкі''' ([[30 лістапада]] [[1907]], в. [[Грэлікі]], [[Вілейскі павет]] — [[8 жніўня]] [[1976]], Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, [[ЗША]]) — беларускі царкоўны дзеяч.
 
Пад час [[Першая сусьветная вайна|першай сусьветнай вайны]] — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртанінівяртаньні ў [[1918]] годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў [[Вялейка|Вялейцы]]. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю [[Зьмітрок Бядуля|Зьмітрака Бядулі]], асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=420 ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)], Юры Гарбінскі </ref>.
 
У травені [[1930]] году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсыгэтуўнівэрсытэту]]. У ліпені [[1934]]-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя [[Ашмяны]]. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «''Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы''»<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/776677.html Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі]</ref>.
 
[[12 ліпеня]] [[1932]] году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны.
Радок 26:
З [[1944]] г. у эміграцыі. У [[1946]]-м разам зь [[Беларускі царкоўны камітэт|Беларускім царкоўным камітэтам]] склікаў у [[Рэгенсбург]]у зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў [[Нямеччына|Нямеччыны]]. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы.
 
Пасьля пераезду ў [[ЗША]] — настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у [[Саўт-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрзі]]. Стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс «[[Царкоўны Сьветач]]»..
 
Цягам некалькіх гадоў у [[Дзень Волі|дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР]] чытаў у [[Кангрэс ЗША|Кангрэсе ЗША]] прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
 
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім Адпачынкавымадпачынкавым Цэнтрыцэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]]. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
 
== Крыніцы ==