Расул Гамзатаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: pa:ਰਸੂਲ ਹਮਜ਼ਾਤੋਵ
Творчасьць - пераклад з расейскай, Вонкавыя спасылкі
Радок 1:
[[Файл:Rasul Gamzatov.jpg|міні|Расул Гамзатаў]]
'''Расул Гамзатавіч Гамзатаў''' ({{мова-av|Расул XIамзатов}}; [[8 верасьня]] [[1923]] — [[3 лістапада]] [[2003]]) — [[аварцы|аварскі]] [[паэт]], [[пісьменьнік]], публіцыст, палітычны дзяяч. Народны паэт дагестанскайДагестанскай АССР (1959). [[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1974). Ляўрэат Ленінскай (1963) і Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952). Член ВКП (б) з 1944 году.
 
== Творчасьць ==
Гамзатаў пачаў пісаць вершы ў 1932 годзе, друкавацца — у 1937 годзе, у рэспубліканскай аварскай газэце «Бальшавік гор». Першая кніга на аварскай мове выйшла ў 1943 годзе. Ён перакладаў на аварскую мову клясічную і сучасную расейскую літаратуру, у тым ліку [[Аляксандар Пушкін|Аляксандра Пушкіна]], [[Міхаіл Лермантаў|Міхаіла Лермантава]], [[Уладзімер Маякоўскі|Уладзімера Маякоўскага]], [[Сяргей Ясенін|Сяргея Ясеніна]].
 
У Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага Гамзатаў пазнаёміўся і пасябраваў з маладымі паэтамі, у тым ліку з Н. Грабнёвым, якія пачалі перакладаць яго вершы на расейскую мову. Паэту-перакладчыку Н. Грабнёву належыць пераклад шырока вядомых «Журавоў», якія сталі песьняй па ініцыятыве і ў выкананьні [[Марк Бэрнэс|Марка Бэрнэса]] ў 1969 годзе.
 
Шэраг іншых вершаў Расула Гамзатава таксама сталі песьнямі, напрыклад, «Зьніклі сонечныя дні». З Гамзатавым шчыльна працавалі шматлікія кампазітары, у тым ліку [[Зьміцер Кабалеўскі]], [[Ян Фрэнкель]], [[Райманд Паўлс]], [[Аляксандра Пахмутава]], [[Юры Антонаў]]; сярод выканаўцаў песень на яго вершы — [[Ганна Герман]], [[Марк Бэрнэс]], [[Галіна Вішнеўская]], [[Мусьлім Магамаеў]], [[Іосіф Кабзон]], [[Вахтанг Кікабідзэ]], [[Сафія Ратару]], [[Валеры Лявонцьеў]].
 
Р. Гамзатаў быў членам рэдкалегіі часопісаў «Новы Сьвет», «Дружба народаў», газэтаў «Літаратурная газэта», «Літаратурная Расея», іншых газэтаў і часопісаў. З 1951 году і да канца жыцьця ўзначальваў пісьменніцкую арганізацыю Дагестана.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.gamzatov.ru/ Сайт пра Гамзатава]{{ref-ru}}
 
{{Накід:Пісьменьнік}}