Янка Купала: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат выдаліў: diq:Yanka Kupala
Радок 69:
 
=== Пачатак 20-х гадоў ===
На пачатку [[1920-я|20-х]] гадоў, пасьля абвяшчэньня [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], Купала працуе намесьнікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасьветы БССР, рэдагуе часопіс «Вольны сьцяг», дапамагае ўтварэньню [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]], сапраўдным членам якога быў абраны ў [[1922]] годзе (па ўтварэньні на базе Інбелкульту Акадэміі навук у [[1928]] годзе Купала стаў акадэмікам). У [[1922]] годзе выходзіць зборнік «[[CпадычнаСпадычна (зборнік)|Спадчына]]», які складаецца як з новых вершаў, так і са створаных падчас першай сусьветнай вайны. Вершы «Паўстань з народу нашага, прарок…» і «Жыды!» былі выдаленыя са зборніку з цэнзурных меркаваньняў. У [[1923]] годзе падрыхтаваў літаратуразнаўчы слоўнік «[[Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва]]», які ўвайшоў у сэрыю «Беларускай навуковай тэрміналёгіі», выдаванай [[Інбелкульт]]ам.
 
[[24 студзеня]] [[1922]] году зьяўляецца верш «Перад будучыняй», а за ім — верш «Пазвалі вас…» У гэтых вершах Купала выказвае сваё стаўленьне да бальшавікоў і заклапочанасьць бягучай сытуацыяй. Абодва творы былі забароненыя. Першы нумар толькі што заснаванага часопісу «Адраджэньне», у якім быў надрукаваны верш «Перад будучыняй», быў канфіскаваны.