Кіеўская Русь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:روس کیف
Радок 9:
Да сярэдзiны [[9 стагодзьдзе|IX ст.]] на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнiкла палiтычнае ўтварэньне — [[Кіеўская Русь]] з цэнтрам у [[Кіеў|Кiеве]]. Землi [[Крывічы|крывiчоў]], [[Дрыгавiчы|дрыгавiчоў]], [[Радзiмiчы|радзiмiчаў]] увайшлi ў склад Кiеўскай Русі. Кiеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасьцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi зьяўляцца з дружынай па патрабаваньнi вялiкага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла [[Данiна|данiну]] вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.
 
На тэрыторыі Беларусi склаліся два раньнефэадальныя княствы — [[Полацкае княства|Полацкае]] i [[Тураўскае княства|Тураўскае]], якiя ўваходзiлi ў склад Кiеўскай Русі. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для разьвiцьця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княская дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] Полацкае княства ўступiла ў перыяд фэадальнае раздробленасьцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, [[Менскае княства]], [[Вiцебскае княства]], [[Друцкае княства]], [[IзяслаўскаеІзяслаўскае княства]], [[Лагойскае княства]] i iнш. Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусi — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасьцi часткi вялiкакняскiх уладаньняў. У другой палове [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку [[13 стагодзьдзе|XIII ст.]] на тэрыторыi Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, [[Пiнскае княства]], [[Слуцкае княства]], [[Клецкае княства]], [[Дубровiцкае княства]].
 
У пачатку [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] пачынаецца экспансiя нямецкiх [[Крыжакі|рыцараў-крыжаносцаў]] у [[Прыбалтыка|Прыбалтыку]]. Рыцары захапiлi вусьце ракi [[Дзьвiна|Дзьвiны]] i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямёнаў i [[Ноўгарад]]а. У пачатку XIII ст. з усходу на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўзгадваюць пра разбурэньні [[Берасьце|Берасьця]], выкліканыя захопнiкамi (аднак горад імі ня быў захоплены), а таксама пра асобныя бiтвы з татара-манголамi ў Беларусi.