Камбоджа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (Робат: зьмяніў pam:Cambodia на pam:Kambodya
Радок 106:
Камбоджа займае плошчу 181 035 км², мае межы з [[Тайлянд]]ам працягласьцю 800 кілямэтраў на поўначы і захадзе, з [[Лаос]]ам працягласьцю 541 кілямэтар на паўночным усходзе і зь [[Віетнам]]ам на ўсходзе і паўночным усходзе. Марскі бераг Камбоджы (Тайляндзкая затока) складае 443 кілямэтры.
 
Найбольш значнай геаграфічнай асаблівасцю Камбоджы зьяўляецца так званая азёрная раўніна, сфармаваная ў выніку затапленьняў Вялікага Возера, якое ў Камбоджы завецца [[Тонл CапСап (возера)|Тонл CапСап]]. Гэтае возера займае плошчу каля 2590 квадратных кілямэтраў падчас сухога сэзону і плошчу каля 24 605 квардатных кілямэтраў падчас сэзону дажджоў. Гэтая раўніна шчыльна заселеная і шырока выкарыстоўваецца для вырошчваньня рысу. Такім чынам яна зьяўляецца сэрцам краіны.
 
Большая частка краіны (каля 75%) ляжыць на ўзвышшах большых за 100 мэтраў над узроўнем мора, у астатнім тэрыторыя занятая Кардамомскімі горамі (найвышэйшы пункт якіх знаходзіцца на вышыні 1813 мэтраў) і іхнім працягам — г. зв. Слановымі горамі (вышыня ад 500 да 1000 мэтраў), а таксама Дангрэскім узвышшам (сярэдняя вышыня 500 мэтраў), якое знаходзіцца на мяжы з Тайляндзкім рэгіёнам Ісан. Самы высокі пункт Камбоджы — Фном Аорал — знаходзіцца каля гораду Пурсат (сталіцы аднайменнай правінцыі) у цэнтры краіны.