Адам Русак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 41:
Першы зборнік паэзіі «На родных палетках» выйшаў у [[1946]] годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Песьні і вершы» ([[1951]]), «Песни» ([[1954]], па-расейску), «Пад голас баяна» ([[1957]]), «Толькі з табою» ([[1960]]), «Звонкія крыніцы» ([[1965]]), «Выбранае» ([[1972]]), «Закрасуйся, Нёман» ([[1978]]), «Песьні на словы А. Русака» ([[1980]]), «Засьцілайце сталы» ([[1984]]), «Дружбакі» ([[1987]]), «Песьні радасьці». Аўтар кніг вершаў для дзяцей «У Буслаўцы» ([[1967]]), «Добра ведаю ўрок» ([[1981]]).
 
Многія ягоныя вершы сталі вядомымі песьнямі: «[[#«Бывайце здаровы»|Бывайце здаровы]]», «Толькі з табою», «Не шукай» (усе — музыка [[Ісак Любан|I. Любана]]); «Дняпро» і «Не за вочы чорныя» (муз. [[Юры Семяняка|Ю. Семянякі]]); «Лясная песьня» (або «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры») і «Па-над лесам, па-над борам» (муз. [[Уладзімер Алоўнікаў|У. Алоўнікава]]); «Узьнялося сонца яснае» (муз. [[Зьміцер Лукас|Дз. Лукаса]]); «Дзе ты, зорка мая» (муз. [[IгарІгар Лучанок|I. Лучанка]]) і інш.
 
Вершы А. Русака перакладаліся на [[Украінская мова|ўкраінскую]], [[Расейская мова|расейскую]] і іншыя мовы.