Розьніца паміж вэрсіямі «Арытмэтыка»

43 байты дададзена ,  7 гадоў таму
д
r2.7.2+) (робат дадаў: my:ဂဏန်းသင်္ချာ; касмэтычныя зьмены
д (r2.7.3) (робат зьмяніў yi:חשבון на yi:אריטמעטיק)
д (r2.7.2+) (робат дадаў: my:ဂဏန်းသင်္ချာ; касмэтычныя зьмены)
=== Старажытныя тэксты й сыстэмы зьлічэньня ===
[[Файл:Rhind Mathematical Papyrus.jpg|міні|260пкс|зьлева|Частка папіруса Райнда]]
Матэматычныя [[папірус]]ы Старажытнага Эгіпта былі складзеныя для навучальных мэтаў, яны ўтрымлівалі задачы з рашэньнямі, дапаможныя табліцы й правілы дзеяньняў над [[цэлы лік|цэлымі лікамі]] й [[дроб (матэматыка)|дробамі]], сустракаюцца [[Арытмэтычная прагрэсія|арытмэтычныя]] й [[Геамэтрычная прагрэсія|геамэтрычныя прагрэсіі]], а таксама [[раўнаньне|раўнаньні]]. Эгіпцяне карысталіся [[Дзесятковая сыстэма зьлічэньня|дзесятковай сыстэмай зьлічэньня]]. Эгіпецкія матэматычныя тэксты асаблівую ўвагу надавалі вылічэньням і ўзьнікаючым пры гэтым цяжкасьцяў, ад якіх шмат у чым залежаць мэтады рашэньня задачаў. Эгіпцяне выкарыстоўвалі такія арытмэтычныя апэрацыі як складаньне, падваеньне й дадатак дробу да адзінкі. Любое множаньне на цэлы лік і дзяленьне без астатку праводзілася з дапамогай шматразовага паўтарэньня апэрацыі падваеньня, што прыводзіла да грувасткіх вылічэньняў, у якіх удзельнічалі пэўныя чальцы пасьлядоўнасьці <math> 1,2,4,8,16, ... </math>. У Старажытным Эгіпце знайшлі прымяненьне толькі [[Эгіпецкі дроб|аліквотныя дробы]], або долі адзінкі (<math>1/n</math>), а ўсе астатнія дробы раскладаліся на суму аліквотных. Пры вызначэньні [[плошча фігуры|плошчы квадрата]], [[аб'ём (геамэтрыя)|аб'ёму куба]], або знаходжаньні боку квадрата паводле ягонай плошчы эгіпцяне сутыкаліся з узьвядзеньнем у ступень і атрыманьнем кораня, хоць назвы гэтых апэрацыяў яшчэ не было.
 
Бабілёнскія [[клінапіс|клінапісныя]] матэматычныя тэксты выкарыстоўвалі [[шасьцідзесятковая сыстэма зьлічэньня|шасьцідзесятковую сыстэму зьлічэньня]], характэрную яшчэ для [[шумэры|шумэраў]], і ўяўлялі сабой навучальныя дапаможнікі, якія ўключалі [[табліца множаньня|табліцы множаньня]] для лікаў ад <math>1</math> да <math>59</math>, а таксама табліцы [[зваротны лік|зваротных лікаў]], табліцы квадратаў і кубоў лікаў [[натуральны лік|натуральнага шэрагу]], табліцы вылічэньняў [[адсотак|адсоткаў]], дробу з падставай <math>60</math>. Пры вырашэньні арытмэтычных задачаў бабілёнцы абапіраліся на [[прапорцыя (матэматыка)|прапорцыі]] й прагрэсіі. Яны ведалі формулу сумы <math>n</math> чальцоў арытмэтычнай прагрэсіі, правілы для сумаваньня геамэтрычнай прагрэсіі, вырашалі задачы на адсоткі. У Бабілёне ведалі мноства [[пітагоравы тройкі|пітагоравых троек]], для пошуку якіх, верагодна, карысталіся невядомым агульным прыёмам. У цэлым, задача знаходжаньня цэлых і [[рацыянальны лік|рацыянальных]] рашэньняў раўнаньня <math>x ^ 2 + y ^ 2 = z ^ 2</math> ставіцца да тэорыі лікаў. Геамэтрычныя задачы прывялі да неабходнасьці набліжанага здабываньня квадратных каранёў, якое яны выконвалі выкарыстоўваючы правіла <math>\sqrt {a^2+r} \approx a + \frac {r}{2a}</math>.
[[ms:Aritmetik]]
[[mwl:Aritmética]]
[[my:ဂဏန်းသင်္ချာ]]
[[nah:Tlapōhuallōtl]]
[[nl:Rekenen]]
110 172

зьмены